Генадзь Сцяпанавіч Грак (, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.
Біяграфія
1956—1961 — Мінскае мастацкае вучылішча.
1970—1976 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi.
З 1967 пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.
З 1977 — член Саюзу мастакоў Беларусі.
Выкладаў на кафедры графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута.
З 1989 узначальвае Беларускі народны клуб экслібрысістаў.
Выканаў больш 600 экслібрысаў, прысвячаных не толькі гістарычным асобам — Францыску Скарыну, Сяргею Ясеніну, Тарасу Шаўчэнку, але і для сучасных пісьменнікаў, мастакоў, лекараў і настаўнікаў.
Эстампы, кніжныя ілюстрацыі, графіка малых формаў і экслібрысы Грака экспанаваліся ў ЗША, Англіі, Бельгіі.
Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжаКнижные знаки Геннадия Грака .
Спасылкі
http://www.tvr.by/rus/culture.asp?id=11268 http://www.knigoluby.ru/popup.aspx?textpage=165&news=163 Сяргей Ясенін у выяўленчам мастацтве. Грак Г. С. Г. С. Грак — ілюстрацыі: Якуб Колас. Новая зямля. Апавяданні. Казкі жыцця. 2002.
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя