Ба́кшты () — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бакштаўскага сельсавета. Насельніцтва 827 чал. (1999).

Гісторыя У лівонскіх хроніках згадваецца ў XIV ст. У 1387 годзе кароль і вялікі князь Ягайла перадаў Бакшты Віленскаму епіскапству. Пры вялікім князю і каралю Казіміры Ягелончыку (1440—1492) належалі Кежгайлам. У 1627 годзе сяляне скардзіліся на мясцовага ксяндза Кеўля, які іх крыўдзіў, уводзіў цяжкія чыншы і іншыя падаткі.

У XIX — пачатку XX ст. цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1845 г. заснавана народнае вучылішча (у 1861 г. 2 выкладчыкі, 64 вучні, бібліятэка). У 1861 г. у сяле 325 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць. У 1866 г. 83 двары, 918 жыхароў, 2 царквы, сінагога, школа, багадзельня, заезны двор, 2 карчмы. Паводле перапісу 1897 г. 1403 жыхароў, царква, малітоўны дом, вучылішча, 3 хлебазапасныя магазіны, піцейныя дамы. У 1909 г. 102 двары, жыхароў, 915 дзесяцінаў зямлі.

У 1-ю сусветную вайну з 1915 г. Бакшты захапілі германскае войска.

У 1921—1939 гг. цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 110 двароў, 497 жыхароў, у засценку Бакшты 9 двароў, 39 жыхароў. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ.

3 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр Бакштаўскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Працавала 7-гадовая школа, хата-чытальня, пашта, фельчарска-акушэрскі пункт, маслазавод. У склад сельсавета ў гэты час уваходзілі 23 населеныя пункты.

У канцы чэрвеня 1941 г. акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі. Пазней веска — буйны цэнтр партызанскага руху, базаваўся Лідскі міжраённы падпольны партцэнтр КП(б)Б.

У 1950 годзе ў вёсцы спалены праваслаўны храм, з 1952 года службы адбаваліся ў мясцовых жыхароў па хатахСайт Наваградскай епархіі . У 1950 г. створаны калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 382 двары. Пасля ў складзе калгаса У. І. Ульянава. Працаваў лесапункт па нарыхтоўцы драўніны, сярэдняя школа дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, крамы.

3 1986 г. вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва 1940 год — 92 двары, 414 жыхароў. 1999 год — 348 двароў, 827 жыхароў.

Славутасці

Стаянка перыяду мезаліту — неаліту (7-3-е тысячагоддзі да н.э.) — 4 км на поўнач ад вёскі (413В000289) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў. Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б партызанскіх брыгад. Нямецкія абарончыя збудаванні (1915—1918) Праваслаўная царква Св. Панцеляймона (1995)

Вядомыя асобы Мікалай Язэпавіч Шыла — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.

Крыніцы

Літаратура Бакшты

Спасылкі

Бакшты на Глобусе Беларусі

Катэгорыя:Бакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна