Ку́зьмы. Сустракаецца таксама варыянт Кузьмы́ (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі ці Кузьмы ў складзе Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. у 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцінаў зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) ў Некрашоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасня 1960 г. у СуражскімРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., з 15 мая 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Пасля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя».
Інфармацыя для турыстаў Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесеІўеўшчына ў жалезным веку .
Насельніцтва 1999 — 4 двароў, 8 жыхароў.
Літаратура Кузьмы на Віртуальнай Івейшчыне
Спасылкі
Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна