Кяўры́ (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Назва Тут сама фіксавалася іўеўскае прозвішча Кеўраhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-69XH-7?i=435&cat=2322277, было граўжышскае Кеўровічhttps://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=B&w=22br&rid=B&search_lastname=kiewrowicz&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1. Засведчанае старое літоўскае Кеўрысhttps://elibrary.mab.lt/bitstreams/2f49a452-4533-41ef-8a90-dec94590c699/download С. 133.. Ёсць літоўскае kiauras "дзіравы; пусты, парожні"http://www.lkz.lt/?zodis=kiauras&id=17101050000.

Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. у складзе Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 30 рэвіскіх душ. у 1866 г. 13 двароў, 106 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 18 двароў, 114 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 115 жыхароў, 126 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 20 двароў, 82 жыхары).

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (30 двароў, 109 жыхароў) ў Ліпніскаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага. 3 1954 г. у калгасе «Авангард». Пасля ў складзе калгасу «Ліпнішкі».

Насельніцтва 1940 год — 109 жыхароў, 30 двароў. 1970 год — 58 жыхароў. 1999 год — 20 жыхароў, 12 двароў. 2009 год — 8 жыхароў.

Вядомыя асобы Альфрэд Антонавіч Ладыка (нар. 1956) — народны настаўнік Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Кяўры на Віртуальнай Івейшчыне

Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна