Камі́ль Ло́так (; 25 ліпеня 1912, Прага, Чэхаславакія — 22 кастрычніка 1990, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі мастак, кніжны ілюстратар і графік.

Біяграфія У 1923 годзе Каміль Лотак паступае гімназію імя Алаіса Ірасека ў Празе, пасля заканчэння якой, нягледзячы на жаданне працягнуць навучанне ў Акадэміі мастацтваў, па патрабаванні дзеда па бацьку ідзе на юрыдычны факультэт. Тым не менш, малады студэнт працягвае займацца маляваннем; вялікае значэнне на фармаванне Лотака як мастака аказала творчасць такіх майстроў, як Ханс Арп, Альберта Джакамеці, Макс Эрнст, Паўль Клее, Іозеф Шыма і іншых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва.

У 1938 годзе Каміль спалучаецца шлюбам з дзяўчынай-яўрэйкай Герце Гутавай, і на наступны год арганізуецца першая персанальная выстаўка Каміля Лотака ў галерэі «Бофор». У 1940 годзе Лотак становіцца членам таварыства «Гутарка мастакоў». У гады вайны мастак стварае сотні работ, ён — адзін з заснавальнікаў «Групы 42», першая выстаўка якой адбылася ў 1943 годзе.

У 1954 годзе мастак пачынае працаваць разам з пісьменнікам Адольфам Бранальдам. Сумесна яны ствараюць кнігу-альбом «Dědeček automobil» (Дзядуля-аўтамабіль). Ілюстрацыі ў ёй былі Каміля Лотака. На наступны год яны працуюць над выпускам фільма па гэтай кнізе. У 1960-я гады Лотак ажаніўся з мадэллю Ганнай Эндрштовай. 1960—1970-я гады былі часам актыўнай мастацкай творчасці Лотака. Ён стварае карціны і ілюструе кнігі, удзельнічае ў розных выставах. У гэты перыяд у працах яго адчуваецца ўплыў мадэрнізму і оп-арту, у асаблівасці Роя Ліхтэнштэйна.

Каміль Лотак працягваў пісаць карціны аж да глыбокай старасці. Яго апошняе палатно, «Meteor padá do moře» (Метэор, які падае ў мора) датуецца 1990-м, годам смерці майстра.

Выбраныя выставы 1967 — Дом чэхаславацкай культуры, Берлін 1969 — Галерэя Малерштрасэ, Вена 1977 — Галерэя Кніга, Прага 1980 — Дом мастака, Злін 1986 — Гарадская галерэя Прагі, Прага 1987 — Ратуша Старога горада, Прага.

Галерэя Графіка Каміля Лотака

Літаратура

Спасылкі Kamil Lhoták — Prague Art & Design Kamil Lhoták or Comfort in the Machine (Moravian Gallery in Brno) Kamil Lhoták — Internetová Galerie Nova umění Kamil Lhoták — GalerieOnline.cz Můj otec Kamil Lhoták (My Father Kamil Lhoták) — a book by Lhoták’s son. (Kosmas.cz) Pražská informační služba (Prague Information Service) Museum of Art Olomouc

Катэгорыя:Постаці Чэхіі Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя