міні|злева|Царскія вароты. Дрэва, рэзьба, паліхрамія. 1640-я. Рэстаўратар — Пётр Журбей. Фота з выстаўкі «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі». Пётр Рыгоравіч Журбей (нар. , в. Вялікая Чарнігаўка, Жытомірская вобласць, УССР — , ) — беларускі мастак-рэстаўратар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Біяграфія

Пачынаючы з 1966 года жыў у Мінску. З 1970 года працаваў разьбяром па дрэве ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР, адначасова навучаючыся ў Маскве ў Універсітэце культуры імя Н. К. Крупскай. Да 1999 года працаваў у майстэрнях «Белрэстаўрацыя», а потым 13 гадоў — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ім была адрэстаўравана значная колькасць унікальных экспанатаў з калекцыі музея.

Стаяў ля вытокаў станаўлення беларускай школы рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу і паліхромнай скульптуры ў Беларусі. Вялікі ўклад ён унёс у рэстаўрацыю алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога духа ў Мінску. У 1992 годзе менавіта ён выканаў рэстаўрацыю Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя. Таксама аднавіў іконы «Спас Уседзяржыцель» і «Пакланенне мудрацоў» XVI стагоддзя, царскія вароты пачатку XVII стагоддзя.

Па лініі ЮНЕСКА ён навучаў спецыялістаў па рэстаўрацыі паліхромнай скульптуры ў Нікарагуа, быў куратарам ў Польскім інстытуце кансервацыі помнікаў.

Вольным часам займаўся жывапісам, упадабаныя жанры — пейзаж і нацюрморт. У 2014 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася персанальная выстаўка П. Журбея, прысвечаная гадавіне яго смерці. Творы былі прадастаўлены сям’ёй мастакаРэстаўратар Пётр Рыгоравіч Журбей (15.02.1945-09.03.2013) .

Спасылкі Пайшоў з жыцця старэйшы мастак-рэстаўратар

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя