Касцёл францысканцаў — каталіцкі храм у в. Грынявічы (Свіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 г. Помнік архітэктуры позняга барока.

Францысканскі кляштар быў заснаваны у 1679 годзе ў маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце Янам Агінскім разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з НарушэвічаўЦудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011..

Архітэктура

Мураваная трохнефная базіліка з бязвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нефы завершаныя невысокімі аб’ёмамі сакрысцій. Сцены бакавых фасадаў рытмічна расчлянёныя плоскімі пілястрамі. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нефаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасада і інтэр'ер змененыя пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву ў 1870 г. Зберагліся дзверы з каванымі накладкамі, фрагменты мураванай агароджы і брама XVIII ст.

Літаратура

Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 249.

Спасылкі

Катэгорыя:Грынявічы (Свіслацкі раён) Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:1792 год у Беларусі