Юрый Леанідавіч Сівакоў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1999—2000), Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003—2005), генерал-лейтэнант.
Біяграфія Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў в. Аноры Кіраўскага раёна Сахалінскай вобласці РСФСР.
У 1966 годзе скончыў Далёкаўсходняе Вышэйшае танкавае вучылішча, у 1977 годзе — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў, у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Вайсковую службу праходзіў на розных камандных пасадах, працаваў у апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
З 8 лютага 1999 года па 21 красавіка 2000 года — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2000—2001 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 23 студзеня 2003 года па 6 ліпеня 2005 года — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі Сівакоў уключаны у Чорны спіс Еўрасаюза, бо яго імя звязваюць са . Таксама Сівакоў знаходзіцца ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША, у санкцыйных спісах Вялікабрытаніі, Канады і Швейцарыі.
Узнагароды Мае шэраг дзяржаўных ордэнаў і медалёў, ордэн Князя Уладзіміра III ступені Рускай праваслаўнай царквы.
Крыніцы
Спасылкі Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС