2-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе IIІ Армейскай Інспекцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта. Галоўнай задачай арміі, згодна с планам Шліфена, была падтрымка манёўра 1-ай арміі з мэтай абкружыць левы фланг французскай арміі каля Парыжу. 20 жніўня 2-ая армія аблажыла і 25 жніўня ўзяла ланцуг крэпасцяў вакол Намюра і ваявала супраць французскай 5-ай арміі пад камандаваннем генерала Шарля Ланрэзака ў бітвах пры Шарлеруа 23 — 24 жніўня 1914 года і пры Санкт-Квенціне 29 — 30 жніўня 1914 года.
2-я армія несла асноўны цяжар атацы саюзнікаў у бітве на Соме. З часам яна ўзмацнілася да такой ступені, што было прынята рашэнне падзяліць яе на дзве досыць магутных арміі. Такім чынам, 19 ліпеня 1916 года з правага (паўночнага) крыла 2-й арміі была сфармавана 1-я армія. Былы камандзір 2-й арміі генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў прыняў камандаванне 1-й арміяй, а 2-я армія атрымала новага камандуючага генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца. Фон Гальвіц таксама быў прызначаны камандзірам Групы армій Гальвіца, каб каардынаваць дзеянні абедзвюх армій на Соме.
У канцы вайны 2-я Армія ўваходзіла ў Групу армій Рупрэхта Баварскага.
Баявы склад на 1914 год Гвардзейскі Корпус (Генерал ад інфантэрыі Карл фон Платэнберг) VII Корпус (Генерал ад кавалерыі Карл фон Айнэм) X Корпус (Генерал ад інфантэрыі Ота фон Эміх) Гвардзейскі рэзервовы корпус (Генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц) VII Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Ханс фон Цвел) X Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Гюнтэр фон Кірхбах)
Камандуючыя генерал-палкоўнік Карл фон Бюлаў (1914) генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў (1916) генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (1916) генерал ад кавалерыі Георг фон дэр Марвіц (1916—1918) генерал ад інфантэрыі Адольф фон Карлавіц (1918)
Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне