Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (нар. , в. Межная Слабада, Клецкі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2000—2005).
Біяграфія У 1973—1977 гадах працаваў старшым інспектарам, памочнікам Міністра культуры БССР.
У 1977—1992 гг. — у Апараце Кабінета міністраў БССР і Рэспублікі Беларусь.
У 1992—1994 гг. — намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь: загадчык сакратарыята намесніка прэм’ер-міністра, начальнік упраўлення адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі. З 21 снежня 2000 года па 22 снежня 2005 года — Міністр культуры Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2000 г. № 690 «О назначении Л. П. Гуляко Министром культуры Республики Беларусь»Указ Президента Республики Беларусь от 22 декабря 2005 г. № 612 «Об освобождении Л. П. Гуляко от должности Министра культуры Республики Беларусь».
З 29 снежня 2005 года — старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў БеларусіУказ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2005 г. № 640 «О назначении Л. П. Гуляко Председателем Комитета по делам религий и национальностей при Совете Министров Республики Беларусь»Указ Президента Республики Беларусь от 27 октября 2006 года № 638 «О назначении Л. П. Гуляко Уполномоченным по делам религий и национальностей», з 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцейГуляко назначен Уполномоченным по делам религий и национальностей .
22 студзеня 2015 года раскрытыкаваў ксяндзоў-замежнікаў за тое, што яны займаюцца палітыкайУполномоченный по делам религий раскритиковал ксендзов-иностранцев за занятие политикой :
Калі пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, главе каталікоў Беларусі, мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, які асуджаў гэтыя дзеянні ўладаў, 31 жніўня 2020 года было адмоўлена ва ўездзе ў краіну, хоць ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, апарат Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцей адмовіўся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што сам упаўнаважаны Леанід Гуляка на бальнічнымНядопуск мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь. Што напісана ў законах, што гавораць Лукашэнка і іншыя чыноўнікі . Паводле словаў Генеральнага вікарыя біскупа Юрыя Касабуцкага, які узяў кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пры адсутнасці архібіскупа, 31 жніўня адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. На яго былі запрошаныя прадстаўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў, акрамя каталіцкага Касцёла. Касабуцкі таксама адзначыў, што пасля пасяджэння з каталіцкімі іерархамі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, беларускіх католікаў там «літаральна палівалі брудам»Біскуп Касабуцкі: ідзе пераслед Касцёла, але адкрыта пра гэта не кажуць.
Узнагароды Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ; 2012)Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў Л.Гуляку ордэнам Крыжа святой прападобнай Ефрасінні, ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (РПЦ; 2013)Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен, ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (БПЦ; 2014)Гуляку ўзнагародзілі ордэнам Сафіі Слуцкай; Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» .
Спасылкі Біяграфія на сайце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»
Катэгорыя:Міністры культуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Упаўнаважаныя па справах рэлігій і нацыянальнасцей