Адыс-Абебскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эфіопіі.
Гісторыя Заснаваны ў 1950 годзе па рашэнні імператара Хайле Селасіе I пры садзейнічанні канадскага езуіта Люсьена Матэ як двухгадовы Адыс-Абебскі ўніверсітэцкі каледж. На працягу наступных двух гадоў каледж быў цесна звязаны з Лонданскім універсітэтам. Пісьменнік Рычард Камінгс у пачатку 1960-х гадоў працаваў на факультэце права. У 1962 годзе перайменаваны ва Універсітэт імя Хайле Селасіе I.
Пасля сваёй перамогі Часовы ваенна-адміністрацыйны савет часова зачыніў універсітэт 4 сакавіка 1975 года і адправіў 50 тысяч студэнтаў у сельскую мясцовасць для падтрымкі новага рэжыму. З гэтага часу ўніверсітэт носіць цяперашнюю назву.
У 1979 годзе ва ўніверсітэце былі адкрыты першыя наборы ў магістратуру. У 1987 годзе былі адкрыты праграмы падрыхтоўкі PhD.
У снежні 2002 года тры вядучыя кіраўнікі ўніверсітэта падалі ў адстаўку ў знак нязгоды з узмацненнем ўрадавага ўмяшання ва ўнутраныя справы ўніверсітэта. Чыноўнікі спрабавалі прымусіць універсітэт змяніць сістэму ацэнкі ведаў студэнтаў.
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўніверсітэце было 20,701 абітурыент, 7 127 выпускнікоў і 14 669 паслядыпломных студэнтаў, што ў цэлым складала 42 497 чалавек.
Літаратура Teshome G. Wagaw. The Development of Higher Education and Social Change, an Ethiopian Experience. East Lansing, Michigan. Michigan State University Press. 1990.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Адыс-Абебскага ўніверсітэта Афіцыйная старонка Інстытута эфіопскіх даследаванняў і Этналагічнага музея
Катэгорыя:Адыс-Абеба Катэгорыя:Адукацыя ў Эфіопіі