Помнік Міндоўгу — помнік каралю Міндоўгу ў Вільні. Помнік размешчаны перад галоўным будынкам Нацыянальнага музея Літвы.

Помнік створаны вядомым скульптарам і архітэктарамі , , Інясай Алістратавайце. Урачыста адкрыты 6 ліпеня 2003 года падчас святкавання 750-годдзя каранацыі Міндоўга.

Гранітная фігура караля Міндоўга вышынёй тры з паловай метры сядзіць на троне, трымаючы ў руках сімвалы каралеўскай улады — дзяржаву і скіпетр. Каралеўскі трон усталяваны на круглым шэрым пастаменце, абрамленым сонечным календаром, на якім адзначаны найважнейшыя язычніцкія балцкія і хрысціянскія святы.

Гл. таксама Помнік Міндоўгу, Навагрудак

Спасылкі

Помнік каралю Миндаўгасу, Вільнюс Помнік каралю Миндаўгасу // Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Вільнюса

Катэгорыя:Помнікі Вільні Катэгорыя:Міндоўг