Мантань-Пеле ( — Лысая гара), таксама Мон-Пеле — дзеючы вулкан у паўночнай частцы вострава Марцініка (Вест-Індыя). Вышыня 1397 м. Складзены з базальтаў, андэзітаў і дацытаў. Вядомы катастрафічным вывяржэннем 1902 года, калі быў знішчаны горад Сен-П'ер з насельніцтвам 26 тыс.жыхароў. Па гэтым вывяржэнні падобныя вулканы адносяць да пелейскага тыпу. Больш слаба дзейнічаў у 1929-32 гадах.
Літаратура
Катэгорыя:Вулканы Францыі Катэгорыя:Вулканы Паўночнай Амерыкі