Бенджамін Томас «Бэн» БарнсTeenHollywood.com — Ben Barnes: Chatting with «Caspian» (; нар. 20 жніўня 1981 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі і , вядомы ролямі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян», «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку», «Дорыян Грэй», «Сёмы сын».
Біяграфія
Раннія гады Бэн нарадзіўся 20 жніўня 1981 года ў Лондане. Бацька Томас Р. Барнс — прафесар псіхіятрыі Лонданскага імперскага каледжа, які спецыялізуецца на шызафрэніі, маці Трыша Барнс з’яўляецца вядучым брытанскім шлюбным тэрапеўтам і сусветна вядомым кансультантам па пытаннях сям’і і шлюбу, член брытанскай асацыяцыі тэрапеўтаў, якія займаюцца шлюбнымі і сексуальнымі праблемамі (British Association of Marital and Sexual Therapists), брат Джэк (на 3 гады маладзейшы).
Бэн вучыўся ў Кінгстанскім універсітэце (Kingston University)Ben Barnes — Biography Ben Barnes Website Retrieved: 4 November 2011.Ben Barnes: the new prince of Hollywood The Daily Telegraph Created: 25 June 2008. Retrieved: 4 November 2011., скончыўшы ў 2004 годзе са ступенню бакалаўра па англійскай мове і драме, а таксама быў членам Нацыянальнага музычнага маладзёжнага тэатра (National Youth Music Theatre) з 1997 па 2003 год. Спявае, іграе на барабанах і фартэпіяна.
Акцёрская кар’ера Прафесійны дэбют Барнса адбыўся ў 2004 годзе — ён выканаў ролю Дантэ Габрыэля Расеці ў спектаклі «Loving Ophelia». Сваю экранную кар’еру ён пачынаў з маленькіх роляў у англійскіх тэлевізійных шоу, такіх як «Liquid News», «Making Up Your Mind», «Doctors» і «Split Decision». У 2006 годзе ён атрымаў ролю Дэйкіна ў спектаклі «Аматары гісторыі» («The History Boys»). Барнс спяваў у групе «Hyrise» і ў 2004 годзе браў удзел у складзе гэтай групы ў брытанскім адборы на конкурс Еўрабачанне.
Пазней Бэн з’явіўся ў двух фільмах: «Зорны пыл» (), дзе выканаў невялікую ролю юнага бацькі Трыстана Торна, і «Больш чым Бэн» (), дзе сыграў Паўла Цяцерскага (Собака).
Пасля таго, як яму прапанавалі ролю прынца Каспіяна ў фільме «Прынц Каспіян», Барнс скасаваў кантракт з «The History Boys». На Уэст-Эндзе Барнса замяніў Джэймі Кінг. Бэн падпісаў кантракт з Walt Disney Pictures і Walden Media на тры фільмы. У годзе на экраны выйшаў фільм «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку».
У маі года выйшаў фільм з удзелам Бэна «Лёгкія паводзіны», дзе ён сыграў Джона Уітэйкера. У верасні таго ж года адбылася прэм’ера экранізацыі твора Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэючы» рэжысёра Олівера Паркера, у якой Барнс сыграў галоўную ролю.
У лістападзе 2008 становіцца апекуном брытанскага дабрачыннага фонду «Загадай жаданне» («Make a Wish»), які займаецца выкананнем жаданняў цяжкахворых дзяцей.
Асабістае жыццё
Аддае перавагу не распаўсюджвацца пра сваё асабістае жыццё.
Фільмаграфія — Урачы (тэлесерыял) / Doctors; серыя «Facing Up» — Крэг Ануін 2006 — Split Decision (ТБ) — Крыс Уілбур — Зорны пыл / Stardust — малады Данстан — Больш чым Бэн / Bigger than Ben — Собака / Cobakka 2008 — Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян / The Chronicles of Narnia: Prince Caspian — прынц Каспіян 2008 — Лёгкія паводзіны / — Джон Уітэйкер — Дорыян Грэй / Dorian Gray — Дорыян Грэй — Запёрты / Locked in — Джош 2010 — Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку / The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader — прынц Каспіян — Забіць Бона / Killing Bono — Нейл Мак-кормі — Словы / The Words — малады чалавек — Вялікае вяселле / The Big Wedding — Алехандра Грыфін — Ведае толькі Бог / God Only Knows — Нік Тартана — Сёмы сын / The Seventh Son — Том Уорд 2015 — У сваім розуме / Джэкі і Раян— Раян
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры тэатра Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Англіі