Сямён Адамавіч Яроцкі (, в. Капланцы, — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З 1924 года на культурна-асветніцкай, адміністрацыйна-гаспадарчай і партыйнай працы, з 1939 2-і сакратар Жлобінскага, Бярозаўскага РК КП(б)Б.
З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце. З восені 1941 адзін з арганізатараў падпольнай групы ў Бярэзінскім раёне. У маі — лістападзе 1942 і маі 1943 — ліпені 1944 камандзір 345-га партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — маі 1943 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады, адначасова член Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б, у ліпені — жніўні 1943 камандзір Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы, у снежні 1943 — чэрвені 1944 сакратар Бярозаўскага падпольнага РК КП(б)Б.
З 1945 на партыйнай працы.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны