Сабор Святога Іосіфа () — каталіцкі сабор у горадзе Бухарэст, Румынія. Кафедральны сабор Бухарэсцкія архідыяцэзіі, помнік архітэктуры.
Гісторыя thumb|left|Акно-ружа на фасадзе Сабор пабудаваны ў 1873—1884 гадах па праекце венскага архітэктара Фрыдрыха Шміта. Храм выкананы ў неараманскім стылі з элементамі неаготыкіCatedrala Sfantul Iosif. Мае памеры 40 на 22 метра.
Галоўным ініцыятарам стварэння сабора быў біскуп Нікопала Ігнацыа Паолі. Сродкі на будаўніцтва збіраліся сярод каталікоў Румыніі, а таксама за мяжой, свой унёсак зрабілі шматлікія сябры і знаёмыя біскупа Паолі. На перыяд вайны за незалежнасць будаўніцтва храма перарывалася.
27 красавіка 1883 года Святы Прастол абвясціў пра стварэнне Бухарэсцкай архідыяцэзіі, пасля заканчэння будаўніцтвы храм Св. Іосіфа стаў яе кафедральным саборам, а Ігнацыа Паолі — першым архібіскупам БухарэстаMetropolitan Archdiocese of Bucuresti. Будаўнічыя працы былі завершаны ў 1884 годзе, асвячэнне сабора адбылося 15 лютага 1885 года.
У 1999 годзе сабор з пастарскім візітам наведваў Папа Ян Павел II. Паводле даных на 2014 год колькасць вернікаў складае каля 1700 чалавекBucuresti — Catedrala Sf. Iosif .
Архітэктура У архітэктуры фасада вылучаецца вялікае неагатычнае акно-ружа над галоўным уваходам.
Галоўны алтар сабора выкананы ў Рыме з белага карарскага мармуру. Арыгінальныя вітражы загінулі падчас бамбардзіроўкі горада ў красавіку 1944 года і пасля вайны былі заменены іншымі.
Арган сабора — адзін з лепшых у Румыніі. Ён пабудаваны ў 1930 годзе ў Тымішаары і мае тры мануалы, 3375 труб, 54 асноўныя рэгістры і 36 дадатковых.
Сабор некалькі разоў цярпеў ад частых у Бухарэсце землетрасенняў і шмат разоў рэстаўраваўся, апошні раз у 1991 годзе.
Спасылкі
Catedrala Sfantul Iosif La 15 februarie, aniversarea consacrarii Catedralei «Sf. Iosif» Сабор на сайце gcatholic.org
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бухарэста Катэгорыя:Саборы Румыніі Катэгорыя:Касцёлы Румыніі Катэгорыя:Храмы Святога Іосіфа Катэгорыя:Збудаванні ў неараманскім стылі