Яская дыяцэзія (, ) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду з цэнтрам у горадзе Ясы, Румынія.
Гісторыя
27 чэрвеня 1884 года Папа Леў XIII заснаваў Яскую дыяцэзію на аснове былога апостальскага вікарыята Малдавіі. У Яскую дыяцэзію ўваходзіла тэрыторыя поўначы сучаснай Румыніі і большая частка тэрыторыі сучаснай Малдовы.
Першапачаткова дыяцэзія знаходзілася ў прамым падпарадкаванні Святому Прастолу, з утварэннем у 1930 годзе Бухарэсцкай мітраполіі падпарадкавана ёй. Пасля ўваходжання Малдовы ў склад СССР юрысдыкцыя Яскай дыяцэзіі дэ-факта распаўсюджвалася толькі на поўнач Румыніі. У 1993 годзе гэта было замацавана юрыдычна з утварэннем на тэрыторыі незалежнай Малдовы апостальскай адміністратуры, ператворанай у 2001 годзе ў Кішынёўскую дыяцэзію.
17 мая 2014 года быў беатыфікаваны біскуп яскі , які памёр у турме ў 1951 годзе падчас ганенняў камуністычнага рэжыму на Каталіцкую царквуPROMULGAZIONE DI DECRETI DELLA CONGREGAZIONE DELLE CAUSE DEI SANTI.
Сучасны стан thumb|злева|Тэрыторыя дыяцэзіі на паўночным усходзе, вылучана жоўтым
З 1990 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Петру Гергель. Кафедральным саборам дыяцэзіі доўгі час служыў сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Ясах, але ў 2005 годзе ў горадзе быў асвячоны новы сабор Святой Марыі Царыцы, куды была перанесена біскупская кафедра. Статус сабора акрамя двух вышэйпералічаных таксама мае сабор Наведзінаў ў горадзе Бакэу, былы кафедральны сабор скасаванай Бакэўскай дыяцэзіі. На тэрыторыі дыяцэзіі размешчана адна з 4 малых базілік Румыніі — базіліка Качыкі ў жудзецы СучаваDiocese of Iaşi.
Яская дыяцэзія з'яўляецца суфраганнай у адносінах да Бухарэсцкія архідыяцэзіі. У адрозненне ад трох іншых падпарадкаваных Бухарэсту дыяцэзій — Арадзьскай, Сату-Марскай і Тымішаарскай, дзе большасць каталікоў складаюць этнічныя венгры, у Яскай дыяцэзіі большасць каталікоў — этнічныя румыны.
Паводле даных на 2006 год дыяцэзія налічвала 255 798 вернікаў, 130 парафій і 364 святарыDiocese of Iasi.
Спасылкі
Афіцыйны сайт дыяцэзіі Інфармацыя на сайце gcatholic.org Інфармацыя на сайце catholic-hierarchy.org
Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Румыніі Катэгорыя:Ясы