Свята-Мікалаеўская царква — былы помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя з дрэва ў в. Дудзічы Чачэрскага раёна.
Архітэктура
Царква трохзрубная, складаецца з квадратнага ў плане двух'яруснага асноўнага аб'ёму, бабінца і пяціграннага алтарнага зрубу. Сцены завершаныя суцэльным поясам антаблементу. Над асноўны аб'ёмам васьмігранны купал з макаўкай, над бабінцам двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку). Сцены будынку гарызантальна ашаляваныя, вуглы дэкарыраваныя дашчанымі накладкамі, якія імітуюць мураваны руст, шэраг вертыкальных дошчачак на фрызе ствараюць трыгліфы. Прамавугольныя вокны ў спрошчаных ліштвах з філёнгамі над імі. Інтэр'ер царквы зальны. Асноўнае памяшканне перакрытае васьмігранным скляпеннем. Столь бабінца і алтарнай часткі плоская.
Страта
Царква згарэла ў сакавіку 2002 года.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Дудзічы (Чачэрскі раён)