Жаберскі замак, таксама вядомы як замак Вішнявецкіх — колішні замак паблізу вёскі Жабер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Размяшчаўся за 3 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе Ясельды, цяпер урочышча Замак. Належаў князям ДольскімВолкаў М.…, затым князям Вішнявецкім.Ткачоў М. Жаберскі замак // Архітэктура…
Апісанне Прамавугольнае ў плане ўмацаванне (плошча каля 1,5 га) акружанае з трох бакоў вадзяным ровам (шырыня да 20 м, глыбіня 5 м), а з захаду — ракой. Умацаваны высокім земляным валам з нарожнымі бастыёнамі і дубовым частаколам. З наваколлем злучалася брамай і мостам. На тэрыторыі замка месціліся два мураваныя будынкі (або драўляныя на падмурках) — на думку Міколы Волкава, напэўна, палац і брама (або парахавы пограб).
Замак пабудаваны прыкладна ў канцы XVI — 1-й палове XVII ст., пасля войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гадоў значна мадэрнізаваны. У 2-й палове XVII ст. замак быў адной з цэнтральных рэзідэнцый Дольскіх, у прыватнасці Яна Караля Дольскага, які, мусіць, і займаўся мадэрнізацыяй. У канцы XVII ст. замак перайшоў да Вішнявецкіх. У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў захоплены і разбураны шведамі на чале з Карлам XII. Пазней не аднаўляўся і не выкарыстоўваўся.
Сучаснасць Збярогся падмурак брамы. Тэрыторыя замка, у тым ліку падмурак, моцна цярпяць ад «чорных капацеляў».
У 2015 годзе, 16—17 красавіка, археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзілі даследаванні на Жаберскім замку.
Крыніцы
Літаратура Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—140. Ткачоў М. Жаберскі замак // — С. 209. Ткачоў М. Жаберскі замак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 702 с.: іл. — С. 421.
Спасылкі
Катэгорыя:Жабер Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Вішнявецкія Катэгорыя:Славутасці Драгічынскага раёна Катэгорыя:Бастыённыя замкі Беларусі Катэгорыя:Дольскія