Іван Апанасавіч Яраш (, в. Вужынец, — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1922 года на гаспадарчай, савецкай і прафсаюзнай працы. Са студзеня 1940 г. намеснік загадчыка аддзелам Мінскага абкама КП(б)Б, з верасня 1940 г. 1-ы сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б.
У ліпені 1941 г. накіраваны ў тыл ворага. Стварыў і ўзначаліў Барысаўскі падпольны РК КП(б)Б, Барысаўскае камуністычнае падполле.
Загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна. Яго імем названа вуліца ў Барысаве.
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ