Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Кашэвічы (Петрыкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1642 г.

Архітэктура Спачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асноўны аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды. У другой палове XIX ст. да асноўнага аб’ёму з захаду прыбудаваная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Над асноўным аб’ёмам двух’ярусны васьмерыковы верх (у інтэр'еры пераход да яго ад ніжняга чацверыка на ветразях, у якіх прарэзаныя дэкаратыўныя галаснікі), завершаны цыбулепадобным купалам. Алтарная апсіда накрытая шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Дахі злучаныя прамежкавай двухсхільнай стрэшкай. Сцены звонку гарызантальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі.

Інтэр’ер У інтэр’еры асноўны аб’ём злучаны з алтарнай часткай праёмам у выглядзе стылізаванай двухпралётнай аркі, мае кансольна-бэлечныя хоры, агароджаныя балюстрадай. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са старажытна-рускім дойлідствам.

Літаратура С. 202—203.

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Кашэвічы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі Катэгорыя:1642 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі