Вольга Самусік (, , Беларусь — , , Беларусь) — вакалістка гуртоў «žygimont VAZA», «Tarpach» і «Hasta La Fillsta», па выніках Рок-каранацыі-2007 — рок-князёўна года, журналіст.
Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фестывалю «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры.
У 2002 паступіла ў БДУ на факультэт журналістыкі. З вясны 2004 працавала ў «Музыкальнай газеце», таксама супрацоўнічала з «Народнай воляй», «БДГ», «Беларускай маладзёжнай». У 2007—2008 годах працавала журналісткай на «Новым радыё», вяла перадачу «Антыпоп». Пасля заканчэння вучобы ў 2008 годзе была размеркавана ў газету «СБ. Беларусь сегодня».
Памерла ва ўзросце 25 гадоў ад ускладненняў пасля аперацый.
Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99» у снежні 2011 года. Падчас імрэзы на сцэну мінскага клуба «Loft» выйшлі Аляксандр Ракавец і яго гурт «IQ48», Наста Шпакоўская, Леанід Нарушэвіч і яго гурт «Князь Мышкін», Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Кулінковіч, Юрый Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік.
Ацэнкі У справаздачы са зборнага канцэрта з удзелам гурту «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайта «LiveSound.by», адзначала харэаграфію і вакальныя здольнасці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе.
Алег Клімаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя і класныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA». Гітарыст «Tarpach» Дзмітрый Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобай, здольнай шмат на што». Пра «з’яву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадзюсар «Рок-Каранацыі» Юрый Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энергію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкай». Лявону Вольскаму па сумесным праектам спявачка запомнілася сваёй адказнасцю і прафесійнасцю.
Дыскаграфія žygimont VAZA — «Distortion» (2005) Лявон Вольскi — «Такога няма нідзе» (2010) Hasta La Fillsta — «№ 1» [EP] (2010) Tribute to Neuro Dubel (2011)
Відэаграфія žygimont VAZA — «Distortion» Tarpach — «Я люблю людзей» Tarpach — «Нечакана» Лявон Вольскi — «Такога няма нідзе» Neuro Dubel — «20 лет в тумане»
Спасылкі Моманты Волі / Успаміны сяброў і калег на Experty.by Ольга Самусик: «Не буду же я и по улице голышом прыгать» / Інтэрв’ю Вольгі Самусік выданню Ежедневник
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»