Грамадскае аб'яднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна» заснавана з мэтай папулярызацыі веласіпеда, як экалагічнага віду транспарту і сродку актыўнага адпачынку, фармаванню здаровага ладу жыцця, развіццю інфраструктуры і веласіпеднага руху.

Гісторыя Дзейнасць актыву арганізацыі пачалася ў 2010 годзе. Тады ініцыятыўная група, якая абрала назву «ВелаГродна», узяла на сябе адказнасць за правядзенне акцыі «Крытычная маса» s13.ru: Первая «Критическая масса» сезона в Гродно состоялась! , «Бардзюрная пятніца» Твой Стыль: «Крытычную масу» ў Гродне змяніла «Бардзюрная пятніца» , Дзень без аўтамабіля Белсат: Дзень без аўтамабіля і іншыя, а таксама вядзення дыялогу з мясцовай уладай па развіццю велаінфраструктуры Вечерний Гродно: «Право на проезд: велосипедисты разработали свою систему веломаршрутов».

У кастрычніку 2013 года рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта «ВелаГродна» атрымала статус афіцыйнай арганізацыі (абласнога значэння) Доклад об исполнении Орхусской конвенции в РБ .

Бралі ўдзел у святкаванні Дня горада, ладзілі масавыя велапрабегі на дзень народзінаў арганізацыі, у Дзень без аўтамабіля і да адкрыцця веласезона, ездзілі ў міжнародныя велатуры, папулярызавалі гісторыю веларуху ў Гродне, перадусім гісторыю мясцовага брэнда веласіпедаў «Нёман».

Арганізацыя ліквідаваная Гродзенскім абласным судом паводле пазову Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2021 годзе.

Уплыў на развіццё велаінфраструктуры

Веладарожкі Патрабаванні веласіпедыстаў да мясцовай улады аб стварэнні веладарожак у Гродне пачаліся яшчэ з першых акцый «Крытычная маса» у 2006 годзе Сайт гродзенскіх актывістаў руху «Крытычная маса» (2006—2010 год).

Ініцыятыўная група «ВелаГродна» абрала іншы шлях да стварэння гарадской велаінфраструктуры. У 2010 годзе веласіпедысты прадставілі гарвыканкаму першую схему веларуху ў горадзе Вечерний Гродно: «Велосипедисты разработали свою систему веломаршрутов». Актывісты праводзілі і прымалі ўдзел у мерапрыемствах, скіраваных на планаванне з мясцовай уладай развіцця веларуху .

У 2014 годзе ГАВ «ВелаГродна» распрацавала прапановы па развіцці транспартнай сістэмы, у прыватнасці велаінфраструктуры, для ўключэння іх у мясцовую позву ўстойлівага развіцця Гродзенскага рэгіёну, якая распрацоўвалася ў рамках праекта Міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» Велосипедисты подготовили рекомендации по развитию транспортной системы Гродно .

Актывісты арганізацыі праводзяць маніторынгі будавання і функцыянавання веламаршрутаў.

Велапаркоўкі Грамадская кампанія «Забяспеч сабе паркоўку! », якая пачалася ў Гродне ў 2012 годзе, накіравана на павелічэнне колькасці велапарковак у горадзе. У рамках кампаніі створана інтэрактыўная мапа, праведзены маніторынг велапарковак, накіравана некалькі соцень лістоў, выдадзена брашура з рэкамендацыямі па ўсталёўцы парковак для веласіпедыстаў ВелаГродна: Агульныя рэкамендацыі па прыладзе веласіпедных парковак у г. Гродна . Вынікам працы стала павелічэнне велапарковак у Гродне ў 3 разы толькі за першы год кампаніі.

Інтэрактыўная мапа была створана з мэтай збору інфармацыі аб месцах, дзе ў Гродне неабходныя велапаркоўкі, а таксама інфармацыі аб ужо наяўных. Зборам дадзеных займаюцца ўсе ахвотныя гродзенскія веласіпедысты. Мапа выпушчана пад «вольнай ліцэнзіяй». Гэта дае магчымасць іншым ініцыятыўным групам скарыстацца ёй для маніторынгу сітуацыі з велапаркоўкамі ў сваіх гарадах, што можа паўплываць на паляпшэнне велаінфраструктуры па ўсёй Беларусі.

Велагараж і веламаячкі У 2019 годзе з ініцыятывы «ВелаГродна» ў межах праекта «Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» і пры фінансаванні Еўрасаюза ў Гродне пабудавалі велагараж, усталявалі два стэнды-веламаячкі для самастойнага рамонту веласіпедаў і адну велапаркоўку. Велагараж на 20 месцаў з’явіўся ў двары аднаго з жылых дамоў у мікрараёне Калбасіно. Тады гэта быў усяго чацвёрты велагараж у горадзе. Адзін веламаячок паставілі побач з гаражом, другі - у цэнтры горада на вуліцы Савецкая, каля Моладзевага цэнтра. Велапаркоўка з’явілася каля лютэранскай кірхі.

Адаптацыя грамадскага транпарта да перавозкі веласіпедаў Паспрыялі абсталяванню аўтобусаў «Гродна - Аўгустоўскі канал» мацаваннем, разлічаным на пяць ровараў. Для правозу дастаткова аплаціць праезд.

Форум велаактывістаў Беларусі «ВелаГродна» з'яўляецца заснавальнікам Форуму велаактывістаў Беларусі. Першы Форум прайшоў у верасні 2011 года , другі ў лістападзе 2012 Белсат: Раварысты гуртуюцца. Форум праводзіцца з мэтай умацавання адносін паміж рэгіёнамі і распрацоўцы новых ідэй. Актывісты прадстаўляюць вынікі сваёй дзейнасці за апошні год і дзеляцца ідэямі працы з мясцовымі ўладамі па праблеме інфраструктуры сваіх гарадоў, ролі грамадскіх веласіпедных арганізацый, развіцці веласіпеднага турызму і іншае.Другі Форум велаактывістаў Беларусі

Спартыўныя мерапрыемствы для аматараў Актывісты «ВелаГродна» кожны год праводзяць мерапрыемствы для аматараў веласпорту: Крос-кантры «Три версты» Вечерний Гродно: «Велосипедисты в Пышках устроили гонки с препятствиями» Міжнародны аматарскі веламарафон «Суседзі»

Крос-кантры Крос-кантры — від спаборніцтваў па маунцінбайку, гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.

У Гродне штогод праходзіць 7 этапаў Кубка .

Веламарафон «Суседзі» «Суседзі» Pauza.by: «„Суседзi-2014“: специфика, главные требования и правила соревнований»  — адзін з этапаў марафонаў «Maratony Kresowe» праводзяцца з 2011 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна Рэспублікі Беларусь у трэцюю суботу ліпеня. Траса веламарафону пралягае па наваколлях Аўгустоўскага канала ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з суседнімі Польшчай і Літвой і праходзіць каля ракі Чорная Ганча, абарончых збудаванняў першай і другой сусветных войнаў. Месца старту і фінішу размешчана паблізу шлюза Дамброўка.

У марафоне прымаюць удзел усе ахвотныя без абмежавання па полу, узросту і навыках. На выбар удзельнікам прапанавана тры трасы: Марафон ≈ 60 км, Паўмарафон ≈ 35 км, Мінімарафон ≈ 10 км. Для самых маленькіх (да 6 гадоў) праводзіцца мікра-заезд на 100—200 метраў.

У першым веламарафоне прыняло ўдзел 150 веласіпедыстаў s13.ru: Роварны рух на Гродзеншчыне робіцца ўсё больш папулярным , а ўжо праз 4 гады (у 2014 годзе) — 700 чалавек Tut.by: «На Августовском канале под Гродно прошел рекордный веломарафон: приехали „суседзі“ из Польши, Литвы и России» .

Геаграфія ўдзельнікаў: Беларусь, Польшча, Літва, Украіна, Расія, ЗША, Галандыя і інш.

«Maratony Kresowe» праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Акрамя беларускага марафону «Суседзi», ёсць яшчэ адзін марафон на тэрыторыі Літвы.

Велашкола У 2018 годзе «ВелаГродна» запусціла навучальны курс для пачаткоўцаў «Велашкола». Ён быў разлічаны як на дзяцей, так і на дарослых. Удзельнік мог прайсці ад аднаго да трох заняткаў з дасведчаным трэнерам. Навучэнцам выдавалі ровар і шлем. Заняткі ладзілі на плошча Леніна, пазней - у іншых месцах горада. Школа працавала да 2020 года ўключна.

Супрацоўніцтва «ВелаГродна» ў сваёй дзейнасці супрацоўнічае: з веласіпеднымі аб'яднаннямі іншых гарадоў Беларусі, з большага з Мінскае роварнае таварыства (МВО). з экалагічнымі ўстановамі і аб'яднаннямі Беларусі: таварыства «Зялёная сетка», Цэнтр экалагічных рашэнняў ЦЭР: Определены самые велодружественные организации Беларуси (Мінск) з веласіпеднымі аб'яднаннямі Польшчы: Eskapada Аляксандр Сосна: У Гродне супрацьтанкавыя бардзюры з дзяржустановамі: Райвыканкамам Гродзенскага раёна, Гарвыканкамам г. Гродна, Аблвыканкамам Гродзенскай вобласці, ДАІ г. Гродна, Камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Гродзенскай вобласці. У снежні 2017 у Гродзенскім гарвыканкаме быў створаны Савет па развіцці веларуху. Туды ўваходзілі каля 20 удзельнікаў: прадстаўнікі гарвыканкама, будаўнічых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку прадстаўнікоў «ВелаГродна».

У 2019 годзе ў Гродне прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху да 2030 года. Яна ўключыла ў сябе падрабязны аналіз стану веларуху Гродна, актуальныя праблемы і высновы і прапановы па іх рашэнні і развіцці роварнага руху ў Гродне ў цэлым. Над ёй працавалі ў тым ліку сябры «ВелаГродна».

Сяброўства ў «ВелаГродна» На пачатак 2017 года ў склад арганізацыі ўваходзіць 101 сябар.

Дзейнасць у арганізацыі прыводзіць не толькі да развіцця веларуху і спартовых перамог, але і да вяселля .

Ліквідацыя «ВелаГродна» У сярэдзіне ліпеня 2021 года ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пачало праверку ў дачыненні «ВелаГродна». Па яе выніках аблвыканкам падаў у суд іск аб ліквідацыі. Афіцыйная прычына — парушэнні і памылкі ў дакументаабароце, якія ў пазове занялі тры старонкі. Грамадскае аб’яднанне «ВелаГродна» ліквідавалі ў жніўні 2021 года.

Велаактывісты вырашылі не шукаць іншыя юрыдычныя формы. «Калі мы і наша дзейнасць не патрэбна прадстаўнікам гарадской улады, аблвыканкаму — навошта мне нешта працягваць рабіць? Катацца на ровары мы можам і без арганізацыі. Але хто будзе адстойваць правы раварыстаў у плане інфраструктуры, безбар’ернага асяроддзя? Спадзяюся, што ўсе зародкі, якія мы ўклалі за час нашага існавання, будуць даваць парасткі. Мы і сёлета паспелі падаць чарговы спіс на паніжэнне бардзюраў», - выказалася былая сябра праўлення «ВелаГродна» Юлія Каляда.

Ліквідацыя «ВелаГродна» адбылася на фоне масавай ліквідацыі грамадскіх арганізацый Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года.

Сайт «ВелаГродна» перастаў працаваць 15 снежня 2022 года праз ліквідацыю арганізацыі. Спасылкі Інтэрнэт-старонка ВелаГродна Статут ГАВ «ВелаГродна» Агульныя рэкамендацыі па прыладзе веласіпедных парковак у г. Гродна Он-лайн Форум веласіпедыстаў Гродна Апантаныя: ВелаГародня Дзейнасць ВелаГродна ў 2013 годзе Дзейнасць ВелаГродна ў 2014 годзе Дзейнасць ВелаГродно ў 2016 годзе

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:2013 год у Гродне Катэгорыя:Веласіпед