Сі́ддзі, сі́дхі, шы́ддзі (, ), таксама хабшы (літаральна «эфіопы», ад ) — негроідная расавая група ў Паўднёвай Азіі. Жывуць пераважна на поўдні і захадзе Індыі і на поўдні Пакістана. У Гуджараце і Дамане, дзе іх колькасць складае 11420 чалавек (2014 г.)Siddi, Muslim in IndiaSiddi, Hindu in India, прызнаюцца асобнай этнічнай групай. Агульная колькасць індыйцаў і пакістанцаў афрыканскага паходжання можа перавышаць 200 тысяч чалавек. Размаўляюць на мовах тых народаў, сярод якіх жывуць.

Паходжанне Сіддзі з’яўляюцца нашчадкамі афрыканцаў, якія траплялі ў Паўднёвую Азію ў якасці рабоў, слуг і маракоў. Гандлёвыя сувязі паміж Усходняй Афрыкай і паўвостравам Індастан былі ўсталяваны ўжо ў раннім сярэднявеччы. Усходнеафрыканская дзяржава Аксум з’яўлялася важным пасрэднікам на марскім шляху паміж Міжземнамор’ем і ІндыяйKingdoms and Trading States of East Africa.

Эмі Кэтлін, амерыканская даследчыца культуры сіддзі, лічыць, што іх з’яўленне ў Паўднёвай Азіі датуецца XII — XIX стст.Who are the Siddis of India? і галоўным чынам было звязана з больш познімі кантактамі паміж індыйцамі і суахілі, пасрэднікамі паміж якімі часцяком былі арабы. Пасля адкрыцця прамога марскога шляху паміж Еўропай і Індыяй у гандлі афрыканскімі рабамі ў Паўднёвай Азіі таксама прымалі ўдзел партугальцы і галандцы. У фальклоры прыбярэжных раёнаў Заходняй Індыі сіддзі ўзгадваюцца як піраты-рабаўнікіSiddis of Karnataka and the Habshis from Abyssinia … -The Lost African Tribe.

Некаторыя здатныя афрыканцы рабілі кар’еру ў войску або пры двары паўднёваазіяцкіх валадароў, але большасць аказвалася на ніжэйшай прыступцы сацыяльнай лесвіцы. Адарваныя ад радзімы, сіддзі перажылі працэс асіміляцыі, страцілі родныя мовы, але захавалі некаторыя культурныя адрозненні ў вусным фальклоры і музыцы.

Генетычныя даследаванніIndian Siddis: African Descendants with Indian Admixture выявілі, што сіддзі Карнатакі і Гуджарата паходзяць ад банту і верагодна з’яўляюцца нашчадкамі позніх афрыканскіх мігрантаў. Акрамя таго, у іх прысутнічае паўднёваазіяцкая і еўрапейская (партугальская) генетычная спадчына.

Асаблівасці культуры Сіддзі звычайна жывуць у вёсках або на ўскраінах гарадоў і ў паўсядзённай культуры мала адрозніваюцца ад іншага мясцовага насельніцтва. Асобнае месца займае музычная спадчына сіддзі. Яна фарміравалася пад моцным уплывам мусульманскіх суфійскіх традыцый, але, на думку некаторых даследчыкаў, яна захоўвае афрыканскія карані гэтага народа. Папулярны рытмічныя мелодыі. Распаўсюджаныя музычныя інструменты — цыліндрычны нашыйны барабан мусінда, бразготкі з какосаў, музычны лук малунга і інш. Сіддзі Гуджарата вядомы рытмічным мужчынскім танцам дхамалSiddhi dhamal dance — folk dance of Gujarat , які суправаджае суфійскія святы. Вусная народная спадчына сіддзі апавядае легендарныя паданні аб суфійскім чарнаскурым святым Горы-Піры, гістарычныя паданні аб службе індуісцкім і мусульманскім валадарам і г. д.

Рэлігія Большасць вернікаў-сіддзі спавядаюць іслам. Сярод вернікаў-мусульман Гуджарата і Пакістана распаўсюджаны суфізм і шанаванне чарнаскурага суфійскага святога Горы-Піра. Некалькі тысяч вернікаў-сіддзі з’яўляюцца індуістамі — прадстаўнікамі ніжэйшых каст або хрысціянамі. Захаваўся культ шанавання продкаў хірыяруSiddi Tribe, Gujarat.

Спасылкі

The Siddis: Africans of India Africans in India Siddis: Little known Indians of East African descent (Feature, with images)

Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Індыі Катэгорыя:Народы Пакістана