Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 жніўня 2006 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў трэцім розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе, а ў 2006 годзе стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй.
Рэйтынгавыя ачкі
Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раунда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200
Зноскі
Катэгорыя:Трафей Паўночнай Ірландыі (снукер) Катэгорыя:2006 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Паўночнай Ірландыі ў 2006 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2006/2007 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:2006 год у Белфасце Катэгорыя:Жнівень 2006 года