Будынак былога крэдытнага таварыства — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Ленінскай, 36 (зав. Мігая, 13) у Магілёве. Помнік рэгіянальнага значэння.
У савецкія часы будынку размяшчалася швейная фабрыка імя В. Валадарскага. Цяпер у будынку размешчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Метро», кандытарская Madlen, кафэ-бістро Van Gogh, бар «Чэрчыль».
Архітэктура
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак, з боку завулка Мігая мае скразны праезд у двор. Галоўны надоўжаны фасад выходіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Асноўны архітэктурны акцэнт — вуглавая частка будынка паміж 2 фасадамі (па вул. Ленінскай і завулку Мігая). Яе плоскасць скошана, тут размешчаны галоўны ўваход. На другім паверсе паўкруглы балкон з балюстрадай, які падтрымліваюць кранштэйны з паўфігурамі атлантаў. Завяршаецца скошаная частка атыкам складанага профілю з акном-люнетай у цэнтры. На галоўным фасадзе — 2 неглыбокімі рызаліты, завершаныя мансардамі. Аконныя праёмы на першым паверсе прамавугольныя, на другім — арачныя, аздобленыя замковымі камянямі. У дэкаратыўным абрамленні галоўнага фасада выкарыстаны прафіляваныя паяскі, шырокія лапаткі, ляпныя накладныя дэталі — гірлянды, картушы, разеткі, мадульёны, выкарыстаныя элементы стылю ампір (руставаныя пілястры, фрызы са стылізаванымі сухарыкамі і інш.). Унутраная планіроўка зменена.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Завулак Мігая (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пятра Кальніна