Ро́берт Э́нсан Ха́йнлайн (Robert Anson Heinlein; , Батлер, Місуры, ЗША — , Кармел, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, адзін з найзначнейшых пісьменнікаў-фантастаў, які шмат у чым вызначыў выгляд сучаснай навуковай фантастыкі. Яго называюць «дэканам пісьменнікаў-фантастаў»Booker; Thomas, Anne-Marie (2009). The Science Fiction Handbook. Blackwell Guides to Literature Series. John Wiley and Sons. стр. 155 ISBN 978-1-4051-6205-0.

Хайнлайн быў адным з першых, хто стаў публікавацца ў буйных папулярных выданнях, напрыклад, The Saturday Evening Post у канцы 1940-х гадоў. Яго першыя апавяданні з'явіліся ў часопісе Astounding Science Fiction у 1939 годзе, ён быў у групе пісьменнікаў, якія сталі вядомымі дзякуючы рэдактару Astounding Джону Кэмпбелу. Кар'ера пісьменніка доўжылася амаль паўстагоддзя, у сваёй творчасці Хайнлайн закрануў многія тэмы, у т.л. сацыяльныя і філасофскія: асабістую свабоду, адказнасць асобы перад грамадствам, ролю і фармат сям'і, прыроду арганізаванай рэлігіі і шмат іншых.

У англа-амерыканскай літаратурнай традыцыі Хайнлайна разам з Артурам Кларкам і Айзекам Азімавым лічаць «Вялікай тройкай» пісьменнікаў-фантастаў. Хайнлайн стаў уладальнікам прэстыжных прэмій «Х’юга» і «Неб'юла», адзіным пісьменнікам, які атрымаў «Х’юга» за пяць раманаў. У гонар Хайнлайна названы астэроід і кратар на Марсе.

Біяграфія

Дзяцінства Нарадзіўся трэцім дзіцём у сям'і Рэкса Айвара Хайнлайна і Бем Лайл Хайнлайн, апроч старэйшых Лоўрэнса і малодшага Рэкса, пазней у іх нарадзілася яшчэ трое дачок і сынRobert A. Heinlein, a Biographical Sketch. . У гэты час бацькі жылі ў матчынага бацькі, доктара Альва Э. Лайла. Праз тры гады па нараджэнні Роберта сям'я пераехала ў Канзас-Сіці ў штаце Місуры, бацька пачаў працаваць у Мідлендскай кампаніі сельскагаспадарчых машын. У Канзас-Сіці прайшло дзяцінства Хайнлайна.

Найбольшы уплыў на будучага пісьменніка ў гэты перыяд аказаў дзед Альва Лайл, якога Роберт наведваў у Батлеры штолета да смерці таго ў 1914 годзе. Дзед прышчапіў яму любоў да чытання і дакладных навук, шэраг станоўчых рыс характару. У памяць дзеда Хайнлайн пазней не раз карыстаўся псеўданімам Лайл Манро, а таксама назваў галоўнага героя аповесці «If This Goes On—». Канзас-Сіці знаходзіўся ў г.зв. «біблейскім поясе», адпаведна, Хайнлайна выхоўвалі строга, па-пурытанску, і закладзеная ўнутраная маральная аснова засталася на ўсё яго жыццё.

У 1920 годзе Хайнлайн паступіў у Цэнтральную сярэднюю школу Канзас-Сіці. Да гэтага часу ён вельмі захапляўся астраноміяй, прачытаў усе кнігі па тэме ў . Таксама яго ўражвала вывучэнне эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна, якая паўплывала на далейшую творчасць Хайнлайна. Школьнае захапленне нестандартнымі матэматычнымі задачамі таксама часам праяўлялася ў творах пісьменніка, як, напрыклад, тэсеракт у апавяданні «And He Built a Crooked House».

Служба на флоце

Па сканчэнні школы Хайнлайн вырашыў следам старэйшага брата Рэкса паступіць у Ваенна-марскую акадэмію ЗША ў Анапалісе. Допуск да ўступных іспытаў у акадэмію быў абмежаваны, толькі паводле хадайніцтва аднаго з кангрэсменаў або сенатараў і звычайна толькі аднаму члену сям'і з аднаго пакалення. Таму Хайнлайн актыўна ўзяўся збіраць рэкамендацыйныя лісты і адсылаць іх сенатару Джэймсу А. Рыду для атрымання ад яго хадайніцтва. Чакаючы вынікаў, Хайнлайн правучыўся курс ва . За гэты час сенатар Рыд атрымаў сотню лістоў ад ахвочых паступіць у акадэмію — пяцьдзясят па аднаму ад пяцідзесяці чалавек і пяцьдзясят ад Хайнлайна. Такім чынам Хайнлайн атрымаў хадайніцтва для паступлення ў акадэмію і пасля паспяховых іспытаў у чэрвені 1925 года стаў кадэтам.

У час навучання ў акадэміі Хайнлайн жыў у Банкрафт-Холе — кадэцкім інтэрнаце. Паспяхова вывучаў абавязковыя дысцыпліны, а таксама стаў чэмпіёнам акадэміі па фехтаванні, барацьбе і стральбе. Тройчы праходзіў практыку, на лінкарах «Юта», «Аклахома» і . У 1929 годзе Хайнлайн паспяхова скончыў навучанне пятым у рэйтынгу, але праз дысцыплінарныя парушэнні быў паніжаны да 20-й пазіцыі сярод 243-х кадэтаў выпуску і атрымаў званне энсіна.

Хайнлайн атрымаў прызначэнне на новы авіяносец ВМС США «Лексінгтан» — афіцэрам, адказным за радыёсувязь з самалётамі. У сярэдзіне 1932 года атрымаў званне младшага лейтэнанта і быў пераведзены на эсмінец артылерыйскім афіцэрам. У канцы 1933 года ў Хайнлайна выявілі сухоты, ён правёў некалькі месяцаў на лячэнні, спачатку ў шпіталі Фітцсіманс у Дэнверы, потым у санаторыі паблізу Лос-Анджэлеса. У санаторыі Хайнлайн распрацаваў , які пазней будзе ўспамінаць у некаторых сваіх творах, але не запатэнтаваў яго. Праз хваробу Хайнлайн неўзабаве быў прызнаны цалкам непрыгодным да далейшай службы і мусіў пайсці ў адстаўку ў званні лейтэнанта ў жніўні 1934 года, яму была прызначана невялікая пенсія. Ваенная кар'ера старэйшых братоў Роберта склалася больш удала — Рэкс пасля акадэміі зрабіў кар'еру ў арміі ЗША, дзе служыў да канца 1950-х, Лоўрэнс таксама служыў у сухапутнай арміі, ВПС і Нацыянальнай гвардыі Місуры, даслужыўся да звання генерал-маёраCredit Col. Earp and Gen. Heinlein with the Reactivation of Nevada's Camp Clark, «The Nevada Daily Mail, 27.07.1966» . Шлюбы

Першы раз Хайнлайн ажаніўся 21 чэрвеня 1929 года з Элінор Кары з Канзас-Сіці, з якою быў знаёмы са школы. Адносіны з жонкай адразу ж не склаліся, Хайнлайн як ваенны марак быў у асноўным далёка ад Канзас-Сіці, Элінор не хацела пераязджаць ні ў Каліфорнію, ні ў іншае месца, дзе ён служыў. Урэшце ў кастрычніку 1930 года яна падала ў суд на развод, і шлюб, пра які Хайнлайн нават не паведаміў сваёй сям'і, распаўся. 28 сакавіка 1932 года ён ужо больш свядома ажаніўся з Леслін Макдональд, палітычнай актывісткай, даволі незвычайнай і таленавітай жанчынай.

Каліфорнія Па адстаўцы Хайнлайн колькі тыдняў правёў у аспірантуры Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе на кафедры матэматыкі і фізікі; але пакінуў яе, ці то з прычыны нездароўя, ці то ўцягнуўшыся ў палітыку. Ён пасяліўся ў , прыгарадзе Лос-Анджэлеса, змяніў шмат спецыяльнасцей, у тым ліку рыелтара нерухомай маёмасці і службоўца сярэбраных капалень. Пазней ён далучыўся да руху Э. Сінклера пад лозунгам «» (EPIC), папулярнага на пачатку 1930-х гадоў у гэтым штаце, стаў да 1935 года сакратаром акруговай асамблеі руху і членам камісіі па складанні канстытуцыі EPIC. Калі Сінклер балатаваўся губернатарам ад Дэмакратычнай партыі, Хайнлайн актыўна ўдзельнічаў у гэтай правальнай кампаніі. У 1938 годзе ён сам балатаваўся ў Заканадаўчы сход Каліфорніі, але таксама няўдала.

Хайнлайн меў шырокія палітычная погляды, частку якіх можна лічыць і сацыялістычнымі. Варта адзначыць, што тагачасны амерыканскі сацыялізм не быў пад уплывам марксізму, а меў уласныя традыцыі, блізкія да ўтапічнага сацыялізму Сэн-Сімона. Апроч уплыву другой жонкі, Леслін, Хайнлайн яшчэ ў дзяцінстве шмат прачытаў з Уэлса, успрыняў спакваля і яго прагрэсіўны сацыялізм, які лёгка сумяшчаўся з пазіцыямі амерыканскіх левых сіл, у тым ліку і руху Э. Сінклера. У 1954 годзе, ужо моцна змяніўшы палітычныя погляды, Хайнлайн пісаў пра гэта:

Пісьменніцкая кар'ера Няўдачы ў палітычнай дзейнасці і цяжкія выплаты іпатэкі вымусілі Хайнлайна шукаць дадатковага заробку. Хайнлайн прадаў рэдактару Джону Кэмпбелу сваё апавяданне «Life-Line», напісанае за чатыры дні ў красавіку 1939, і яно было апублікавана ў жнівеньскім нумары часопіса Astounding Science Fiction. За выключэннем часу 2-й сусветнай вайны і кароткачасовага ўдзелу ў палітычных кампаніях, Хайнлайн надалей зарабляў выключна літаратурнай працай. Ужо ў 1941 годзе ён быў запрошаны ганаровым госцем на Сусветны канвент навуковай фантастыкі (Worldcon-41), які адбываўся ў Дэнверы. Хайнлайн быў ганаровым госцем гэтага канвента таксама ў 1961 і 1976 гадах.

У час 2-й сусветнай вайны Хайнлайн працаваў разам з Айзэкам Азімавым і Лаянам Спрэгам дэ Кампам у Навукова-даследчай лабараторыі ВМФ у Філадэльфіі. Яны распрацоўвалі метады барацьбы з абледзяненнем самалётаў на вялікіх вышынях, апаратуру для сляпой пасадкі і кампенсвальныя гермакасцюмы. У лабараторыі Хайнлайн пазнаёміўся з Вірджыніяй Дорыс Герстэнфельд, закахаўся, але не хацеў разрываць шлюб.

У 1947 годзе Хайнлайн усё ж развёўся з Леслін, у якой да таго часу ўзмацніліся праблемы з ужываннем алкаголю. У 1948 годзе Хайнлайн ажаніўся трэці раз — з Вірджыніяй Герстэнфельд і ў шлюбе з ёю пражыў свае астатнія сорак гадоў. Вірджынія ніколі не была сааўтарам твораў мужа, аднак уплывала на працэс іх напісання — першай чытала, падказвала ідэі, была сакратаром і менеджарам.

Неўзабаве па жаніцьбе Хайнлайн з Вірджыніяй пераехалі у Каларада-Спрынгс, дзе спраектавалі і пабудавалі ўласны дом з бамбасховішчам.

У 1953—1954 гадах Хайнлайны здзейснілі сваё першае кругасветнае падарожжа, уражанне ад яго ўскосна паўплывала на раманы-падарожжы Хайнлайна (узору «Podkayne of Mars»). Толькі ў 1992 годзе была выдадзена кніга Хайнлайна «Tramp Royale», дзе апісана гэтага падарожжа. У 1959—1960 гадах Хайнлайны наведалі СССР, для гэтага Вірджынія два гады старанна вывучала рускую мову. На пачатку Хайнлайну агулам спадабалася ў Савецкім Саюзе, але збіты гэтым часам амерыканскі разведвальны самалёт U-2 з лётчыкам Паўэрсам сапсаваў уражанні.

У 1960-я гады праз хранічную вышынную хваробу Вірджыніі, Хайнлайны перабраліся назад у Каліфорнію, часова пасяліліся ў Санта-Крузе, пакуль у 1967 годзе не пабудавалі новы дом у бліжэйшай статыстычна адасобленай мясцовасці Боні Дун. Раней адной з прычын пакінуць Каларада-Спрынгс было жаданне знаходзіцца далей ад першачарговых цэлей ядзернай атакі, адной з якіх мог быць штаб Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.

Азімаў лічыў, што шлюб з Джыні азначаў і змену палітычных прыярытэтаў Хайнлайна. Разам яны заснавалі «Лігу Патрыка Генры» (1958) і ў 1964 годзе актыўна ўдзельнічалі ў прадвыбарчай кампаніі Бары Голдуотэра, а «Tramp Royale» змяшчае дзве вялікія апалогіі Макарці. Расчараванне і адыход ад сацыялізму Уэлса ў бок кансерватыўных поглядаў не быў раптоўным, а пачаўся яшчэ падчас вайны. Пакуль Хайнлайн трымаўся сваіх традыцыйна-патрыятычных і ліберальна-прагрэсіўных поглядаў, сама палітыка змянілася, і ён разам з мільёнамі іншых амерыканскіх лібералаў вымушаны быў адысці ад амерыканскага лібералізму.

Важным грамадскім укладам Хайнлайна з'яўляюцца яго раманы для юнакоў. Ён пісаў іх з навуковага пункту гледжання, пры гэтым выдатна ведаючы дарослы свет, практычна аднаасобна стварыўшы жанр юнацкай навуковай фантастыкі. Яго раманы былі актуальнымі, пакуль ў 1959 годзе раман «Starship Troopers» не адхіліла рэдакцыя выдавецтва Scribner. Тады Хайнлайн змог адмовіцца ад амплуа «вядучага аўтара дзіцячых кніг», якое ўжо стаміла яго, і пайсці ўласным шляхам. Пачынаючы ад 1961 года яго кнігі радыкальна пашыраюць межы навукова-фантастычнага жанру, пачынаючы з самага вядомага рамана — «Stranger in a Strange Land» (1961 г.) і далей — «The Moon Is a Harsh Mistress» (1966 г.), які лічаць вяршыняй яго творчасці. Прызнаннем заслуг Хайнлайна было запрашэнне на тэлебачанне для каментавання ў жывым эфіры высадку на Месяц у 1969 годзе разам з Артурам Кларкам і Уолтэрам Кронкайтам.

Апошнія гады і смерць

Напружаная праца прывяла Хайнлайна ў 1970 годзе на мяжу смерці. 1970-я гады пачаліся для яго з перытаніту, крайне небяспечнага для жыцця, лячэнне заняло больш за два гады. Адчуўшы сябе дастаткова добра для пачатку актыўнай працы, у 1973 годзе Хайнлайн стварае раман «Time Enough for Love: The Lives of Lazarus Long», у якім ужыта шмат сюжэтаў, распрацаваных ім у позняй творчасці. У сярэдзіне 1970-х Хайнлайн атрымаў заказ на два артыкулы для «Штогодніка Брытанскай энцыклапедыі» і разам з Джыні аб'ездзіў краіну для арганізацыі збору донарскай крыві і стаў ганаровым госцем на Трэцім сусветным кангрэсе навуковай фантастыкі ў Канзас-Сіці (1976).