thumb|290px|Схема мясцовых міжзоркавых аблокаў, праз якія рухаецца Сонечная сістэма. Стрэлкамі паказаны кірункі руху міжзоркавых аблокаў Мясцовае міжзоркавае воблака (ММВ) () з'яўляецца міжзоркавым воблакам (памерам прыкладна ў 30 светлавых гадоў), праз якое ў наш час рухаецца Сонечная сістэма.
Асаблівасці ўзаемадзеяння Сонечная сістэма ўвайшла ў Мясцовае міжзоркавае воблака дзесьці паміж 44 і 150 тыс. гадоў назад і, як чакаецца, застанецца ў яго межах яшчэ на працягу 10—20 тыс. гадоў. Тэмпература воблака роўная прыблізна 6000 °C, амаль як тэмпература паверхні Сонца. Яно вельмі разрэджанае, усяго 0,3 атама на кубічны сантыметр, што складае прыблізна адну другую шчыльнасці галактычнай міжзоркавага асяроддзя (0,5 атам/см) і ў шэсць разоў большае за шчыльнасць газу Мясцовага пузыра (0,05 атам/см). ММВ з'яўляецца вобласцю нізкай шчыльнасці ў міжзоркавым асяроддзі, але невялікім больш шчыльным участкам унутры Мясцовага пузыра. Для параўнання, атмасфера Зямлі на афіцыйнай вышыні пачатку космасу 100 км (Лінія Кармана) змяшчае 12 мільярдаў малекул на кубічны сантыметр. thumb|290px|Карта, якая паказвае размяшчэнне Сонца (Sun) на краю нашага мясцовага міжзоркавага воблака (LIC) і Альфы Цэнтаўра (Alpha Centauri), якая размешчана на адлегласці звыш 4 св. г. ад Зямлі ў суседнім G-воблаку (G-cloud) Воблака рухаецца практычна перпендыкулярна да кірунку руху Сонца з асацыяцыі Скарпіёна—ЦэнтаўраАстранэт > Мясцовае міжзоркавае воблака; зорнай асацыяцыі, якая з'яўляецца рэгіёнам фарміравання зорак.
Гэта міжзоркавае воблака ўтварылася там, дзе злучаюцца Мясцовы пузыр і Пузыр I. Сонца, з некалькімі найбліжэйшымі зоркамі, знаходзіцца ўнутры ММВ. Вартымі ўвагі суседнімі зоркамі з'яўляюцца Альфа Цэнтаўра, Альтаір, Вега, Фамальгаўт і Арктур.
Сонечны вецер і магнітнае поле Сонца прадухіляюць патэнцыйнае ўздзеянне ММВ на Зямлю. Нядаўнія вымярэнні, праведзеныя апаратам IBEX, нечакана паказалі, што кірунак патоку нейтральных часціц міжзоркавага асяроддзя, які ляціць скрозь Сонечную сістэму, змяняецца.
Гл. таксама Пояс Гулда Рукаў Арыёна
Крыніцы
Літаратура Mark Anderson, «Don’t stop till you get to the Fluff», New Scientist no. 2585, 6 January 2007, pp. 26–30
Спасылкі Магнітнае воблака «Local Chimney and Superbubbles» www.popmech.ru - звышглабальнае пацяпленне
Катэгорыя:Млечны Шлях