Нікалас Тынберген (, , Гаага — ) — нідэрландскі вучоны ў галіне эталогіі і зоапсіхалогіі. Прафесар (1960).

Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (1932). З 1949 года ў Оксфардскім універсітэце (Вялікабрытанія). Навуковыя працы па паводзінах птушак. Распрацаваў (з К.Лорэнцам) вучэнне пра інстынктыўныя паводзіны жывёл і іх развіццё ў онта- і філагенезе. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1973) (разам з К.Лорэнцам і К.фон Фрышам).

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія Нікаласа Тынбергена на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Нікаласа Тынбергена.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біёлагі Нідэрландаў Катэгорыя:Этолагі Катэгорыя:Папулярызатары біялогіі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя