Чапліцы або Чаплічы герба «Кірдзея» — украінская, польская і беларуская шляхецкая сям’я, аселая ў Валынскім, Кіеўскім і Віцебскім ваяводствах, родавае гняздо — Шпаніў на Валыні.

Род паводле падання паходзіў ад татарына ВКЛ, мурзы Кірдзея, які пасяліўся на Валыні. Пратапластам роду лічыцца Іван Чапля Кірдзеевіч, які атрымаў ад Уладзіслава Ягайлы пацверджанне трыманне бацькавага маёнтка ў Падгорыцах над Днестрам. Вялікі князь дараваў ім герб Кердзея і маёнтак Шпаноў. Ад назвы гэтай вёскі яны пасля прынялі прозвішча Шпаноўскія, а пасля Люблінскай уніі 1569 года і далучэння Валыні да Кароны Польскага каралеўства сталі польскай шляхтай. Наступная ўпэўненая згадка пра род Чапліцаў, герб Кердзей, датуецца 1464 годам і тычыцца судовага запісу, у якім два браты Чапліцы, Яцко і Андрэй, выступалі сведкамі пры куплі нерухомасці (маёнтка Азярэны).

Вядомыя прадстаўнікі

З роду Чапліцаў паходзілі многія грамадскія, палітычныя і рэлігійныя дзеячы Рэчы Паспалітай XVII і XVIII стагоддзяў, сярод іх:

, з жонкай — Анастасіяй Іванаўнай з Храптовічаў у 1528 годзе выстаўляў у войска ВКЛ 28 коней. Кліент Астрожскіх. Быў сведкам у 1539 годзе дакумента, у якім Ілля Астрожскі запісаў сваёй жонцы Беаце Касцелецкай горад Роўна. Дачка Марыя замужам за князем Богушам Карэцкім.

Мікіта Андрэевіч Чапліч — атрымаў Мікіў і Радэхаў Луцкага павета ў 1502 годзе. У 1494 годзе намагаўся павярнуць сяло Гільча, якім раней паступіўся Ёска Іванавіч Чапліч для князёў Астрожскіх.

Кадзіян Чапліч Шпаноўскі — валынскі шляхціч. Прыхільнік разнаверцаў у ВКЛ і Кароне. Разам з братам Пятром па попісе 1528 года выстаўляў почт у 5 коней. Меў суд з Кіева-Пячорскай лаўрай. Цікавіўся працамі Марціна Лютэра. Пасля прыбыцця з Масквы ў Вялікае Княства Літоўскае прыхільнікаў іўдаісцка-рацыяналісцкай секты Феадосія Касога даў прытулак у сваіх маёнтках аднаму з яго таварышаў, Ігнацію, што выклікала абурэнне князя Андрэя Курбскага. Адкрыта на сойміках кпіў з праваслаўных, прытуляў «польскіх братоў». Яго рэлігійныя погляды можна часткова ўявіць з ліста-адказу Курбскага ад 21 сакавіка 1575 года на невядомы ліст. Яго сыны  — луцкі земскі суддзя ў 1581 годзе, быў гарлівым праваслаўным, а  — сацыянінам і сенатарам — кіеўскім кашталянам (1585—1607).

Аляксандр Чапліц Шпаноўскі — сябар супольнасці братоў польскіх, пратэктар суполкі ў Кіселіне. Выгнаны з аднаверцамі каля 1660 года ў Княжацкую Прусію, дзе і памёр у 1664 годзе.

Язэп (Іосіф) Чапліц Шпаноўскі — праваслаўны луцкі і астрожскі біскуп. Памёр у 1654 годзе.

Юрый-Андрэй Чапліч-Шпаноўскі — палкоўнік, маршалак Кароннага трыбуналу 1705 года, падваявода кіеўскі, тытулярны кіеўскі стольнік 1698—1701 гадоў, оўруцкі стольнік 1688—1703 гадоў, валынскі стольнік 1703—1707 гадоў, крэменчуцкі стараста, судовы падстароста, генерал Кіеўскай губерні (1704), кіеўскі (экзулянцкі) падкамісарый (1716, 1719), жонка — Францішка Раманаўна Лянкевічаўна.

Маркіян Чапліч-Шпанаўскі — падчашы кіеўскі (1704), лоўчы жытомірскі, староста краменецкі (1719).

герба Кірдзея (пол. Celestyn Czaplic; 6 красавіка 1723 — 23 мая 1804, Варшава) — польскі шляхціц рускага (украінскага) паходжання, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Ігнаці — кіеўскі падстолі.

Тэкля — жонка князя Антонія Барнабі Ябланоўскага.

У Вялікім Княстве Літоўскім

Геранім, Ян і Самуэль Чапліцы — ад віцебскага ваяводства падпісалі элекцыю 1674 года. Геранім — падчашы ў 1698 годзе, і потым віцебскі пісар земскі ў 1700 годзе.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя вядомы таксама Ян — чашнік ковенскі і Бенедыкт Чапліц — канюшы пінскі.

У XIX стагоддзі Міхал Станіслававіч з сынамі Янам, Вінцэнтам і Станіславам Андрэевічам даказалі шляхецтва ў Аўстрыйскай імперыі і запісаны ў кнігі шляхты Мінскай губерні.

Яфім Чапліц — генерал рускай імператарскай арміі, удзельнік вайны 1792 года з Рэччу Паспалітай, задушэння паўстання 1794 года, Напалеонаўскіх войнаў (памёр у 1825).

Юстын Адамавіч — генерал-маёр расійскай арміі 1868 года, пляменнік Яфіма Чапліца, належаў да шляхты Магілёўскай губерні.

Магчыма, да роду належаў сын палоннага / перабежчыка з Рэчы Паспалітай на царскую службу Пётр Абрамавіч Чаплін (Чапліц) — удзельнік камчацкай экспедыцыі Вітуса Берынга.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя Катэгорыя:Польская арыстакратыя