Клаўдзіа Бавю (; нап. , Сен-Клод, Гвадэлупа) — французскі футбаліст гвадэлупскага паходжання, атакуючы паўабаронца клуба «Кале».
Кар’ера Пачаў займацца футболам у Гвадэлупе, адкуль неўзабаве перабраўся ў еўрапейскую частку Францыі. У 2005 годзе стаў іграком «Нанта», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.
У 2006 годзе стаў іграком «Труа», але першы сезон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным іграком стаў толькі ў сезоне 2008/09, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідарам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клубам яшчэ адзін сезон.
Апасля ігрок выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клуб поўнасцю выкупіў кантракт іграка. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 года перайшоў у склад клуба Лігі 1 «Генгама». У новай камандзе адразу стаў асноўным іграком і ў першым жа сезоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.
Улетку 2015 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпік», але ўжо ў студзені 2016 года перайшоў у клуб іспанскай Ла Лігі «Сельта»«Сельта» подтвердила переход форварда «Лиона» Бовю. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Леганесу» на адзін сезон. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Кана», па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Сельту», за якую, аднак, у сезоне 2019/20 не выхадзіў на поле.
У студзені 2020 года перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі. У жніўні 2021 года вярнуўся ў Францыю, стаў выступаць за «Булонь». У лютым 2023 года далучыўся да «Іўры», а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Кале».
Дасягненні «Генгам»: Уладальнік Кубка Францыі: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Гвадэлупы Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Гвадэлупы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Труа Катэгорыя:Ігракі ФК Шатару Катэгорыя:Ігракі ФК Бастыя Катэгорыя:Ігракі ФК Генгам Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК Леганес Катэгорыя:Ігракі ФК Кан Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Булонь