Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Муравана (Бераставіцкі раён).

Сядзіба Перасвет-Солтанаў.

Архітэктура У комплекс уваходзяць гаспода, афіцыны і гаспадарчыя пабудовы. Перад галоўным фасадам гасподы прамавугольны парадны партэр, да якога вядзе ўязная алея. За домам лесапарк з сістэмай алей і з прамавугольнымі сажалкамі і каналамі. Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны будынак. Галоўны фасад аздоблены архітэктарскім дэкорам і лепкай, цэнтр вылучаны пілястрамі і франтонам (порцік не збярогся). Прамавугольныя вокны маюць прафіляваныя ліштвы. Планіроўка калідорная з аднамаршавай лесвіцай.

У будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Перасвет-Солтаны