Мы́шкавічы (, ) — аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета. Размешчаны за 6 км на поўдзень ад Кіраўска, 93 км ад Магілёва. Цэнтр калгаса «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага.
Гісторыя У XIX стагоддзі — у Качэрыцкай воласці Мінскай губерні. Належала Н. Ф. фон Гоер. У 1908 годзе было 90 двароў, 678 жыхароў.
У 1943 годзе пад нямецкай акупацыяй дзейнічала пачатковая школаДАМВ, ф. 866, воп. 1, спр. 2.
Адзін з эксперыментальна-паказальных пасёлкаў на Беларусі. Забудоўваецца паводле генплана 1970 года (інстытут «Белдзіпрасельбуд», архітэктар Т. Галіёта, карэкціроўка 1980 г.). Будаўніцтва вядзецца на свабоднай тэрыторыі і на месцы старой забудовы. Вызначаецца функцыянальным заніраваннем тэрыторыі, кампактнасцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці. Планіровачную структуру вёскі вызначаюць асноўныя вуліцы Цэнтральная, перпендыкулярная да яе Палацавая і ўтвораная на іх скрыжаванні цэнтральная плошча — адміністрацыйна-грамадскі і культурны цэнтр. Плошчу фармуюць: двухпавярховы адміністрацыйны будынак праўлення калгаса, Палац культуры (1975, архітэктар Г. Заборскі), шасціпавярховы гатэль, гандлёвы цэнтр з рэстаранам, крамамі, помнік К. П. Арлоўскаму.
На плошчу раскрыты два двухпавярховыя жылыя дамы з унутранымі дворыкамі. Упрыгожваюць плошчу кветнікі, дэкаратыўны фантан з святламузыкай, газоны, адкрытыя лужкі і інш. Пераважае двухпавярховая секцыйная забудова, будуюцца дамы з кватэрамі ў двух узроўнях. У цэнтральнай частцы вёскі дамы размешчаныя кампазіцыйнымі групамі з унутранымі азялененымі пляцоўкамі для адпачынку. У аддзелцы будынкаў выкарыстаныя чорны і чырвоны граніт, белая тынкоўка, што стварае выразны сілуэт забудовы. Вёска забяспечаная ўсімі відамі інжынернага абсталявання, вуліцы асфальтаваныя, устаноўленыя святлафоры. Вытворча-складская зона размешчаная ў паўночнай і паўночна-ўсходняй частках вёскі. Зона адпачынку — штучны вадаём з добраўпарадкаванай набярэжнай, парк, стадыён, санаторый з водалячзбніцай.
Прадугледжваецца далейшае развіццё грамадскага цэнтра, стварэнне бульвару з фруктовай алеяй уздоўж вул. Палацавай, расшырэнне спартыўнай зоны, будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Забудова і добраўпарадкаванне Мышкавічаў адзначаны Дыпломам і залатым медалём ВДНГ СССР (1982 г.).
Славутасці Магіла Кірылы Пракопавіча Арлоўскага (1968) — . Помнік Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму (1977) — .
Вядомыя асобы Уладзімір Анатольевіч Бяляўскі (нар. 1969) — расійскі военачальнік, Герой Расіі (2006). Міхаіл Сямёнавіч Корзун (нар. 1935) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, адзін з вядучых спецыялістаў Беларусі па гісторыі Старажытнай Грэцыі і Рускай праваслаўнай царквы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мышкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна