Дэба́льцэвэ (, ) — горад на ўсходзе Украіны, у Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны. Насельніцтва 25,2 тыс. чал. (2015). Знаходзіцца за 74 км ад Данецка.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанніРозпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 "Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення".
Гісторыя Дэбальцэвэ заснавана ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. Статус горада пасёлак атрымаў у 1938 годзе.
У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чэрэмхі» () на паўночным усходзе горада, імя 50-годдзя Перамогі і «Східны» (), у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фестывальны».
Сучасная Украіна
У 2014 годзе горад трапіў у зону ўзброенага канфлікту і некаторы час знаходзіўся пад кантролем непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. 21 ліпеня 2014 года ўлады ДНР заявілі пра страту кантролю над горадамПрэм'ер ДНР: праціўнік сёння ўзяў горад Дэбальцэвэ, атакуе паўночныя прыгарады Данецка і сам Данецк (відэа). 25 ліпеня паўстанцы контратакавалі ўкраінскія часці ў раёне горада«ДНР»: у Дэбальцэвэ разгромлены блокпост украінскай арміі // pressorg24.com. 26 ліпеня паступалі паведамленні пра абстрэл горада ўкраінскімі сілавікамі з установак «Град»Апалчэнцы абвінавацілі ўкраінскую армію ў выкарыстанні фосфарных бомбаў // РБК, напад вёўся з боку СвітладарскаУкраінская армія вызваляе Дэбальцэвэ // pressorg24.com — СМІ. 28 ліпеня ў Дэбальцэвэ мелі месца баі паміж атрадамі паўстанцаў і ўкраінскай арміяйУкраінскія сілавікі ўвайшлі ў Дэбальцэвэ // fontanka.ru. 29 ліпеня ўкраінскім сілавікам удалося цалкам авалодаць горадам і ўтрымліваць яго.
23 студзеня 2015 года сілы прарасійскіх сепаратыстаў пачалі наступ на горадАпалчэнцы паведамілі пра цяжкія баі пад Дэбальцэвэ — ёсць загінулыя. Баі працягваліся ў канцы студзеня і першай палове лютага. Сілы самаабвешчанай ДНР імкнуліся замкнуць УСУ і такім чынам утварыць «Дэбальцэўскі кацёл». Ад пачатку абстрэлаў горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і сувязі, мясцовыя жыхары хаваліся ў бамбасховішчах, камунальныя службы не працавалі . 18 лютага Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войск з Дэбальцэва. Да 19 лютага ўкраінскія ваенныя пакінулі горадhttp://www.unian.ua/war/1046257-poroshenku-dopovili-pro-zavershennya-vivedennya-viysk-iz-debaltsevogo-ostanniy-boets-zalishiv-misto.html. 21 лютага назіральнікі АБСЕ пад час наведвання Дэбальцэва зафіксавалі там шматлікія разбурэнні і прыкметы гуманітарнай катастрофыhttp://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/1784776.
Клімат
Славутасці Вагоннае дэпо, адно з двух ва Украіне Дом навукі і тэхнікі вагоннага дэпо (вул. Калініна) ДКЧ (Палац Культуры Чыгуначнікаў) Спартыўны комплекс «Лакаматыў» Гарадскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Заводска) Клуб «Будаўнік» (вул. Касманаўціў) Дом культуры (пгт Міроніўскі, вул. Леніна) Чыгуначны вакзал (помнік архітэктуры XIX стагоддзя) Помнік воінам-інтэрнацыяналістам (вул. Радзянска) Помнік воінам-вызваліцелям ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Цэнтральная плошча) Помнік героям, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне (пас. Заводскы)
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці