Уладзімір Кулічэнка (нар. , , БССР) — беларускі рускамоўны пісьменнік. Піша ў жанрах «навуковая фантастыка» і «проза для дзяцей».
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і афіцэра у Мінску. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Маскву па новым месцы службы бацькі, у 1972 годзе — на касмадром Байканур (Казахстан). У 1982 годзе скончыў бібліятэчны факультэт Ленінградскага інстытута культуры.
Вайсковую службу праходзіў у мотастралковым палку ў Мурманску. Пасля службы ў войску з 1984 па 1986 год працаваў карэктарам у рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле БЕЛНДІНТІ (Беларускі інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі). З 1986 па 1998 год працаваў загадчыкам філіялу (с/к «Раўбічы») у Беларускай рэспубліканскай бібліятэцы па фізічнай культуры і спорту.
Творчасць Пачаў друкавацца ў 1979 годзе ў ленінградскіх газетах (эсэ, літаратурныя замалёўкі, нарысы).
У 1984 годзе ў эфіры Беларускага радыё прагучалі яго першыя казкі для дзяцей. Апроч напісання радыёказак выпусціў таксама шэраг кніг для дзяцей. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у перыёдыцы. У 1994 годзе выйшла першая кніжная публікацыя — фантастычная аповесць "Катамаран «Уцякач», якую аўтар напісаў яшчэ ў 1986 годзе. У 1998 годзе была апублікавана аповесць-казка «Следства па справе шкляных чалавечкаў». У 2004 годзе у часопісе «Искатель» апублікавана аповесць «Клуб горада N».
З 2007 года з’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі, узначальвае секцыю «Прыгоды і фантастыка». Па выніках творчай дзейнасці ў 2009 годзе вылучаны на сушуканне прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі ў жанры «навуковая фантастыка». З 1 сакавіка 2010 года — старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі літаратурны фонд».
У 2010 годзе старшыня секцыі «Прыгоды і фантастыка» СПБ Уладзімір Кулічэнка ўзначальваў журы конкурсу маладых літаратараў «Новая беларуская фантастыка», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай фантастычнай літаратуры і адкрыць новых таленавітых аўтараў.
Уладзімір Кулічэнка — аўтар 15 кніг агульным накладам больш за 70 тысяч асобнікаў. Сярод самых вядомых — «Катамаран „Уцякач“», «Следства па справе шкляных чалавечкаў», «Доктар Васількоў і Уладар ночы», «Мех Каменнай старой».
Бібліяграфія ГодЗагаловак (па-беларуску)Загаловак (арыгінал)Тлумачэнне1998Следства па справе шкляных чалавечкаўСледствие по делу стеклянных человечковаповесць-казка: для мал. шк. ўзросту2009Клуб горада NКлуб города Nзборнік; раман2013Інтэрнэт-хлопчыкИнтернет-мальчикпазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту2013Інтэрнэт-жаўнерИнтернет-солдатпазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту2013Інтэрнэт-шпікИнтернет-сыщикпазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту2014Салдат Сліўка ў камп’ютарным горадзеСолдат Сливка в компьютерном городераман2015Чароўныя акуляры цётачкі АмалііВолшебные очки тетушки Амалиифант. аповесць: для сяр. шк. ўзросту2015Незвычайнае плаванне капітана ТрумбальдаНеобыкновенное плавание капитана Трумбальдапрыгод. аповесць: для сяр. шк. ўзросту2016Бронзавы певеньБронзовый петухзборнік аповесцяў для сяр. шк. узросту. — Выд «Беларусь». — 384 стар., іл.2019Доктар Васількоў і Ўладар ночыДоктор Васильков и Повелитель ночифэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 271 стар.2019Мех Каменнай старойМешок Каменной старухифэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 391 стар.2019«Зорны атлас» нябеснай феі«Звёздный атлас» небесной феифэнтэзійная аповесць (першая частка дылогіі): для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 208 стар.2022Аптэка на ЛіхтарнымАптека на Фонарномфантастычная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд. «Беларусь». — 295 стар.2023Следства па справе шкляных чалавечкаўСледствие по делу стеклянных человечковфэнтэзійная дэтэктыўная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд. «Народная асвета». — 110 стар.2024Замак Квазігуда: пра дзіўныя прыгоды двух сяброўЗамок Квазигуда: об удивительных приключениях двух друзейфэнтэзійная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту. — Выд. «Чатыры чвэрці». — 80 стар.2024Салдат Сліўка і Валадар ночыСолдат Сливка и Повелитель ночиаповесць-казка: для сяр. шк. ўзросту. — Выд. «Чатыры чвэрці». — 128 стар.
Крыніцы
Спасылкі Выпуск праграмы «Ды@блог пра літаратуру» з удзелам У. Кулічэнкі (тэлеканал «Беларусь 3», 11.12.2014)
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі