Каралевіч/каралеўна — афіцыйны арыстакратычны тытул у манархічнай Рэчы Паспалітай і Каралеўстве Польскім, дзеці пануючых каралёў польскіх.

Значэнне таксама мае на ўвазе дзяцей замежных манархаў. Непасрэднымі калегамі каралевіча ў іншых манархічных сем’ях адпаведна лічацца такія пасады, як інфант, .

Слова можна сустрэць у дакументах ВКЛ XV стагоддзя (загад каралевіча Казіміра жамойцкаму старосце Кантоўту; 14 красавіка 1441 г., Вільня). Каралевіч Уладзіслаў у 1617—18 гадах з войскамі хадзіў у на Маскоўскае царства.

Ужыванне ў культуры Ужываецца таксама, у прыватнасці, у народных песнях («Ах, лялён рана, каралеўна ўстала»), паданнях і казках: «Каралевіч, які нічога не баяўся» (Браты Грым), «Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка» (беларуская народная казка), «Аб каралевічу-чараўніку» (беларуская народная казка). У сучаснай беларускай літаратуры — у фэнтэзійна-прыгодніцкай трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

Беларускім этнографам Еўдакімам Раманавым у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў XIX стагоддзі быў запісаны карагод (гульня) «У каралевіча». Ён гэта апісваў такім чынам:

Для гульні ў каралевіча дзяўчыны становяцца ў кружок. У сярэдзіну кружка ўпускаецца царскі сын, ці каралевіч,— дзяўчына, якой даецца шапка ў рукі. Ходзячы вакол царскага сына дзяўчыны спяваюць: «Цароў сын, каралевіч, Пры гораду ходзіць. Пры гораду ходзіць. Шапку ў руках носіць, А шапачку носіць, Нівест выглідаіць…». Дзяўчына, якая стаіць у крузе, выбірае адну з сябровак і цалуе яе. Тая бярэ ў яе шапку і сама ідзе ў круг. Гульня працягваецца, пакуль усё не пабываюць каралевічам.

Карагод «У каралевіча» у 1922 годзе выкарыстоўваў К. Алексютовіч у п’есе Е. Міровіча «Машэка». Тэкст песні ў п’есе быў зменены, а карагод быў значна тэатралізаваны.

Гл. таксама Прынц

Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Рэч Паспалітая Катэгорыя:Каралеўскія дынастыі Катэгорыя:Каралі польскія Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Манархія