Павел Люцько (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца. У цяперашні час працуе дырэктарам клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РВАР, пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2005 годзе перайшоў у склад жодзінскага «Тарпеда», але і там пераважна гуляў за дубль, за два гады згуляў 6 матчаў у асноўнай камандзе.
Улетку 2007 перайшоў у «Віцебск», і ў 2010 годзе нарэшце замацаваўся ў аснове. Сезон 2011 правёў у складзе СКВІЧа, а пачынаючы з 2012 выступаў за мікашэвіцкі «Граніт». У сезоне 2012 быў трывалым іграком асновы, а сезон 2013 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У 2014 вярнуўся на поле, але стаў толькі выхадзіць на замену.
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Аднак, з-за траўмы вымушаны быў прапусціць увесь сезон 2015, па заканчэнні якога пакінуў Гомель. У маі 2016 года стаў іграком «Смаргоні».
У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Белшынай». Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага іграка бабруйчан, але ў чэрвені страціў месца ў аснове. У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Смаргонь». У 2018 годзе не выхадзіў на поле і ў ліпені пакінуў каманду.
У сезоне 2019 увайшоў у трэнерскі штаб «Смаргоні». Пазней перайшоў на адміністрацыйную працу ў клубе, выконваў абавязкі дырэктара, а ў ліпені 2020 года быў зацверджаны на пасадзе дырэктара клуба. Пад яго кіраўніцтвам «Смаргонь» у пачатку 2021 года пагадзілася заняць месца ў Вышэйшай лізе, а пасля вылету вярнулася туды праз год ужо па спартыўным прынцыпе. У 2022 годзе ў структуры клуба была таксама заснавана жаночая каманда.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 Д3 РВАР 2 0 2005 (1) дубль Дынама 10 0 2005 (2) Д1 Тарпеда 1 0 2006 Д1 Тарпеда 3 0 2007 (1) Д1 Тарпеда 2 0 2007 (2) Д1 Віцебск 2 0 2008 дубль Віцебск 26 2 2009 Д1 Віцебск 7 0 2010 Д1 Віцебск 26 0 2011 Д2 СКВІЧ 20 0 2012 Д2 Граніт 28 0 2013 Д2 Граніт 0 0 2014 Д2 Граніт 24 1 2015 Д1 Гомель 0 0 2016 Д2 Смаргонь 19 0 2017 (1) Д2 Белшына 12 0 2017 (2) Д2 Смаргонь 15 0 2018 (1) Д2 Смаргонь 0 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі