Вуглэгі́рск (; да 1958 года — пасёлак Хацэпэ́ціўка) — горад раённага значэння ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці Украіны. Да 11 снежня 2014 года быў падпарадкаваны Янакіеўскаму гарадскому савету горада Янакіевэ. Вуглэгірскаму гарадскому савету падпарадкоўваюцца: г. Вуглэгірск, пас. Булавынэ, пас. Грознэ, пас. Каютынэ, пас. Красны Пахар, пас. Савеліўка. Уваходзіць у Горліўска-Янакіеўскую агламерацыю.
Насельніцтва Станам на 2001 год колькасць насельніцтва складала 10309 жыхароў, на пачатак 2011 года — 8226 чалавек.Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2011 року, Київ-2011 (doc) Паводле даных перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 10693 чалавека, з іх 40,10 % назвалі роднай мову украінскую, 58,94 % — рускую, 0,50 % — беларускую, 0,04 % — цыганскую і малдаўскую, 0,03 % — армянскую і грэчаскую, 0,02 % — балгарскую, 0,01 % — румынскуюРозподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua .
Гісторыя
Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1879 год, калі была адкрыта чыгуначная станцыя Хацэпэціўка. Аднак Хацэпэціўка ўпершыню была пазначана на расійскіх картах 1863 года. Краязнаўцы называюць годам заснавання Хацэпэціўкі — 1861 годРождение Хацепетовки. Е.Чаленко . Першае паселішча было заснавана братамі Пятром і Цімафеем — беглымі прыгоннымі з сяла Дзііўка Екацярынаслаўскай губерні.
У 1958 годзе горад артымаў сучасную назву. У 2014 годзе Вуглэгірск перападпарадкаваны Артэміўскаму раёнуПро зміни в адміністративно-територіальному устрої Донецької області..
Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны 12 жніўня 2014 года горад у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі вызвалены ад прарасійскіх сепаратыстаў украінскімі войскаміВуглегірськ під контролем українських військових, — ЛисенкоСили АТО майже повністю заблокували Горлівку. Пры адступленні сепаратысты нанеслі значны ўрон інфраструктуры горадаВідходячи з Вуглегірська, терористи застосовували тактику спаленої землі, — прес-центр АТО, у прыватнасці, узарвалі аўтамабільны мостУ Вуглегірську бойовики підірвали автомобільний міст.
18 студзеня 2015 года сепаратысты абстралялі Вуглэгірск, загінула двое дзяцей, адно дзіця шпіталізаваны з раненняміТерористи обстріляли Вуглегірськ. Загинуло двоє дітей.
29 студзеня 2015 года войскі ДНР пачалі штурм горада, які стаў адным з этапаў стварэння Дэбальцэўскага катлаЗводка з Данбаса: войскі ДНР штурмуюць Вуглэгірск (абноўлена) . 30 студзеня войска ДНР паведамілі пра ўзяцце горадаЗводка ваенных падзей у Наваросіі за 30.01.2015 . Украінскі бок гэты факт абвергМінабароны аспрэчыла інфармацыю пра захоп баявікамі часткі Дэбальцэвэ. 31 студзеня ўвечары ўкраінскія вайскоўцы пачалі контратаку супраць сепаратыстаў у ВуглэгірскуУкраїнські силовики пішли на штурм в районі Дебальцевського плацдарму, — Семенченко. Былі без страт дэблакаваны больш за 70 сілавікоў, сярод іх - 39 байцоў роты міліцыі спецпрызначэння «Свіцязь» і 34 ваеннаслужачых Узброеных Сіл УкраіныУ Вуглегірську без втрат з «оточення» витягли понад 70 бійців. Пасля двух тыдняў бесперапынных абстрэлаў 4 лютага жыхары Вуглэгірска масава пачалі пакідаць горадЖителі Вуглегірська масово полишають місто пішки. 1 лютага ішлі бязлітасныя баі ў горадзе. Падчас баёў горад падвергся масаваму абстрэлу, у выніку чаго быў значна разбураныБрыфінг афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі А. К. Лукашэвіча, 5 лютага 2015 года.
4 лютага ўкраінскія ваенныя правялі масавую эвакуацыю жыхароў Вуглэгірска, удалося вывезці каля 1100 жыхароў. 5 лютага праводзіўся абход гарадскіх раёнаў у пошуках людзей, якія не змаглі выехацьЗ Вуглегірська евакуювали 1100 мирних жителів.
Эканоміка Прамысловасць горада прадстаўлена здабычай вуглю (Шахта «Вуглэгірская» ГХК «Арджанікідзэвугаль» — найбуйнейшая ў холдынгу) і яго ўзбагачэннем (ЦУФ «Вуглэгірская»). У наш час не функцыянуюць.
Транспарт Вуглэгірскі тралейбус працуе з 8 ліпеня 1982 года і мае два маршруты: 1 Шахта «Вуглэгірская» — Чыгуначны вакзал — працуе 2 Шахта «Вуглэгірская» — пасёлак Гагарына — са снежня 2011 ідзе як: Шахта «Вуглэгірская» — пасёлак Гагарына — Чыгуначны вакзал — Шахта «Вуглэгірская», без нумара маршруту.
У сувязі з пашкоджаннем кантактнай сеткі ў выніку баявых дзеянняў з 12 жніўня 2014 не працуюць. З 10 лістапада 1958 года па 28 чэрвеня 1980 года ў горадзе эксплуатаваўся трамвай.
Міжгародныя перавозкі забяспечваюцца транзітнымі аўтобусамі, якія едуць па трасе Данецк — Луганск, якая праходзіць праз увесь горад. Існуе рэгулярнае аўтобуснае паведамленне з гарадамі Янакіевэ (маршрут № 21), Дэбальцэвэ (маршрут № 22) і Горліўка (маршрут № 85).
У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Вуглэгірск, якая злучае чыгуначныя вузлы Дэбальцэвэ і Горліўка.
Сацыяльная сфера 2 школы, дзіцячы дом, 4 дзіцячыя сады, бібліятэка, стадыён «Шахтар», цэнтр культуры і адпачынку, паліклініка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Бахмуцкага раёна