Чысць (, ) — пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З’яўляецца цэнтрам Чысцінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Уша.

Гісторыя У 1955 годзе ў вёсцы пачалося будаўніцтва жылля для працаўнікоў торфапрадпрыемства "Краснае". З 1995 года—пасёлак.

Насельніцтва 2003 год — 5093 жыхароў, 1714 двароў 1.1.2015 года — 6159 жыхароў, у т.л. працаздольнага ўзросту 3895, маледзейшых за працаздольны ўзрост — 1384, старэйшых — 880.

Славутасці Свята-Мікалаеўская царква У 2020 годзе на сцяне адміністрацыйнага корпусу завода «Забудова» з’явіўся мурал мастака Аляксандра Благія. У аснове мурала выява дывана, зробленага ў тэхніцы падвойнага ткацтва. Чырвоны колер выбраны, бо ён фірмовы для завода.

Інфраструктура У пасёлку знаходзяцца заводы ААТ "Кіруючая кампанія холдынга «Забудова»", якія вырабляюць будаўнічыя матэрыялы. Таксама ў склад холдынга ўваходзяць будаўнічае і праектнае прадпрыемствы. У Чысці працуюць СП «Шклолюкс», зверагаспадарка «Чысць», ЖКГ, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і музычныя школы, бальніца, амбулаторыя і аптэка, 2 дзіцячых садкі, аддзяленні сувязі і банку.

Вядомыя ўраджэнцы Сяржук Вітушка (1965—2012) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чысцінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна

Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе