Ecma International (да 1994 года — ECMA) — некамерцыйная міжнародная арганізацыя, якая займаецца стандартызацыяй у галіне інфармацыйных тэхналогій, спажывецкай электронікі і тэлекамунікацый. Была заснавана ў 1961 годзе для стандартызацыі камп’ютарных сістэм у Еўропе пад назвай ECMA (скарочана ад  — Еўрапейская асацыяцыя вытворцаў камп’ютараў). Перайменаванне ECMA ў Ecma International адбылося ў 1994 годзе для адлюстравання глабальнай дзейнасці ў свеце.

Ecma International актыўна спрыяла сусветнай стандартызацыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый. Было апублікавана больш за 400 стандартаў Ecma і 100 тэхнічных справаздач, больш за 2⁄3 з якіх таксама былі прыняты ў якасці міжнародных стандартаў.

Спіс удзельнікаў Ecma International даступны на вэб-сайце. Яго членамі з’яўляюцца IT-кампаніі, універсітэты, фонды і грамадскія ўстановы. Найбольш вядомыя з іх — Apple, Google, Huawei, IBM, Meta.

Арганізацыя ўдзельнічае на ўзроўні прадстаўніка ў працы тэхнічнага камітэту ISO ТК97 ад пачатку яго дзейнасці, а пасля ўваходжання ТК97 у аб’яднаны тэхнічны камітэт ISO і МЭК АТК1 (1987) — у працы АТК1, на ўзроўні прадстаўніка класу А.

Стандарты Ecma International адказвае за некалькі стандартаў, у тым ліку: ECMA-107 — файлавая сістэма FAT12/FAT16 ECMA-119 — аб’ём і файлавая структура CD-ROM (таксама вядомы як ISO 9660) ECMA-262 — спецыфікацыя мовы праграмавання ECMAScript (стандатызаваны JavaScript) ECMA-334 — спецыфікацыя мовы праграмавання C# ECMA-367 — спецыфікацыя мовы праграмавання Eiffel ECMA-376 — спецыфікацыя фарматаў файлаў Office Open XML (таксама вядомы як ISO/IEC 29500) ECMA-404 — спецыфікацыя фармата файла JSON

Гл. таксама ISO

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Спіс стандартаў Ecma International

Катэгорыя:Стандартызацыя Катэгорыя:Арганізацыі па стандартызацыі Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі