Этналінгвістыка ( народ, племя + лінгвістыка), антрапалінгвістыкаУ амерыканскай наменклатуры. ( чалавек + лінгвістыка), этнасемантыка ( народ + семантыка) — кірунак у мовазнаўстве, які вывучае мову ў яе адносінах да культуры, узаемадачыненні моўных, этнакультурных і этнапсіхалагічных фактараў у функцыянаванні і эвалюцыі мовы.

Таксама існуе больш шырокае разуменне этналінгвістыкі — як комплекснай дысцыпліны, якая вывучае з дапамогаю лінгвістычных метадаў структуру зместу культуры, народнай псіхалогіі і міфалогіі.

Этналінгвістыка даследуе праблемы шматмоўнасці, уплыў сацыякультурных фактараў на развіццё мовы, праблемы гістарычнага вывучэння і рэканструкцыі духоўнай этнічнай культуры на аснове фактаў мовы, стварэнне этналінгвістычных атласаў, даследаванне памежных сфераў мовазнаўства і міфалогіі і інш.

Дысцыпліна ўзнікла ў рамках этнаграфіі ў канцы 19—пач. 20 ст. у сувязі з вывучэннем шматлікіх індзейскіх плямёнаў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі.

Літаратура

Катэгорыя:Этнаграфія Катэгорыя:Мовазнаўства