Яўген Шаўчэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арсенал» з Тулы.

Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.

У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Шаўчэнку разам з іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 ліпеня 2014 года Яўген дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне ў матчы з «Нафтанам» (4:0). У канцы сезона стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе мінскага клуба. 29 лістапада 2014 года адзначыўся галявой перадачай у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль сталічнага клуба, таксама ўдзельнічаў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У Вышэйшай лізе ў 5 матчах выхадзіў на замену. У сезоне 2016 здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мінчан, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. З мая 2017 года стаў трывала выступаць у аснове мінчан, аднак у верасні страціў месца ў складзе. У сезоне 2018 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату і забіў 5 галоў.

У студзені 2019 года падпісаў новы кантракт са сталічным клубам. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Шаўчэнкі ў брэсцкае «Дынама». Не здолеў замацавацца ў складзе каманды, выхадзіў на замену, а часам заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года перабраўся ў брэсцкі «Рух», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт з «Рухам».

У сезоне 2021 працягваў выступаць пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі. У студзені 2024 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта. Неўзабаве адправіўся ў тульскі «Арсенал» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

13 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Мінск 24 3 2014 Д1 Мінск 6 0 2015 Д1 Мінск 5 0 2016 Д1 Мінск 17 3 2017 Д1 Мінск 19 0 2018 Д1 Мінск 30 5 2019 Д1 Мінск 29 4 2020 (1) Д1 Дынама 7 0 2020 (2) Д1 Рух 15 5 2021 Д1 Рух 26 3 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 30 6 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 26 4

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула