Це́ніца — рака ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль.
Даўжыня ракі 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 94 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Выцякае з возера Ценіца каля вёскі Роўнае, вусце за 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Валатоўкі. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,9 км і ў сярэднім цячэнні на працягу 3,2 км каналізаванае. У басейне ракі знаходзяцца азёры Вялікае Хацькова, Малое Хацькова, Канаплянка і Мошня.
Каля ракі вёска Старыновічы.
Літаратура
Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Обалі