Па́мятная мане́та «Мікала́й Радзіві́л Чо́рны» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі, уведзеныя ў абарачэнне 4 лютага 2015 года. манеты адчаканеныя са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манеты адчаканеныя з нагоды 500-х угодкаў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Уваходзяць у серыю «Умацаванне і абарона дзяржавы».

Наміналы

Срэбная проба серабра: 925 намінал: 20 рублёў вага манеты: 33,63 г вага чыстага серабра: 31,1 г дыяметр: 38,61 мм якасць: «пруф» тыраж: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая намінал: 1 рубель вага манеты: 15,50 г дыяметр: 33 мм якасць: «пруф-лайк» тыраж: 3000 асобнікаў

Апісанне манеты маюць форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. На бакавой паверхні манет надпіс: «УМАЦАВАННЕ I АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ». Аверс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Беларусі і па коле надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; у цэнтры — сцэна ўручэння Мікалаю Радзівілу Чорнаму княжацкага тытулу Свяшчэннай Рымскай імперыі на фоне тытульнага аркушу Брэсцкай Бібліі; пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву. Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і яго герб; па коле ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515—1565 (гады жыцця).

Дызайн Святлана Заскевіч

Манетны двор РДП «Казахстанскі манетны двор НБ РК», Усць-Каменагорск, Казахстан

Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Мікалай Радзівіл Чорны манета