Отакар I (; пам. 1064) — маркграф Карантанскай маркі (Штырыі) у 1056—1064 гг., заснавальнік дынастыі Траўнгау на прастоле Штырыі.

Отакар I (VI) быў сынам нейкага Отакара V, кіраўніка невялікага графства Траўнгау ва ўсходняй часткі сучаснай зямлі Верхняя Аўстрыя з цэнтрам у Штайры. У 1056 г. Отакар I стаў кіраўніком Карантанскай маркі, якая пазней атрымала назву Штырыя () у гонар радавога замка Отакара Штайр (). Дзякуючы ўваходжанню ў склад маркі ўладанняў Траўнгау ў даліне Энса, Штырыя значна павялічыла сваю тэрыторыю і ўплыў у паўднёва-ўсходняй Германіі. Пры Отакары I завяршыліся войны з венграмі, якія спусташалі ўсходнія вобласці краіны. Сканаў Отакар у 1064 г.

Дзеці Вілібірга Эпенштэйн, дачка Адальбера I, герцага Карынтыі: Адальбера II (пам. 1082), маркграф Штырыйскай маркі (c 1064) Отакар II (пам. 1122), маркграф Штырыйскай маркі (c 1082)

Катэгорыя:Кіраўнікі Штырыі Катэгорыя:Дынастыя Траўнгау Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя