Аляксей Васілеўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
Клубная З 2009 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2014 стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2014 года ў матчы з «Нёманам» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сезоне 2015 выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезону згуляў у некалькіх матчах за асноўную каманду.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»Вергейчик и Василевский находятся на просмотре в «Слуцке», але не падышоў гэтаму клубу і пазней апынуўся ў стане «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи. У складзе сталічнага клуба здолеў замацавацца ў асноўным складзе.
У першай палове сезону 2017 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаў за дубль, а ўлетку вярнуў месца ў стартавым складзе «Крумкачоў». У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі на сезон 2018, і неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»Экс-защитники «Крумкачей» и «Сморгони», а также бывший вратарь «Луча» пополнили ряды «Барановичей». Пакінуў баранавіцкі клуб у ліпені таго ж года і вярнуўся ў «Крумкачы»Василевский вернулся в «Крумкачы», аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэнні сезону пакінуў каманду.
Міжнародная Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль Шахцёр 5 0 2010 дубль Шахцёр 26 2 2011 дубль Шахцёр 25 0 2012 дубль Шахцёр 28 2 2013 дубль Шахцёр 23 6 2014 Д1 Шахцёр 2 0 2015 Д1 Шахцёр 3 0 2016 Д1 Крумкачы 22 3 2017 Д1 Крумкачы 17 0 2018 (1) Д2 Баранавічы 3 0 2018 (2) Д3 Крумкачы 2 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск