Генры Таўбэ (; , Ньюдарф, Саскачэван, Канада — , Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі хімік канадскага паходжання. Займаўся механізмам электроннага пераносу ў акісляльна-аднаўленчых рэакцыях. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1983 «за вывучэнне механізмаў рэакцый з пераносам электрона, асабліва комплексаў металаў».

Біяграфія Генры Таўбэ нарадзіўся ў Ньюдарфе (правінцыя Саскачэван, Канада) 30 лістапада 1915 года. У 1935 годзе скончыў Саскачэванскі ўніверсітэт. У 1940 годзе абараніў дысертацыю ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, затым працаваў у Карнельскім універсітэце. З 1946 па 1961 год выкладаў у Чыкагскім універсітэце. З 1962 года быў прафесарам хіміі Стэнфардскага ўніверсітэта.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША