Помнік дойліду Іаану — помнік у Полацку, прысвечаны славутаму палачаніну, дойліду Іаану, які стварыў Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Размешчаны ў мясцовасці Аэрадром на вуліцы Максіма Багдановіча, побач з будынкам будаўніча-мантажнага трэста № 22.

Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар Аляксандр Шапо. Помнік пастаўлены на сродкі 17У Полацку з'явіўся помнік дойліду Іаану — фотафакт полацкіх будаўнічых арганізацый і ўрачыста адкрыты 24 мая 2012 года падчас святкавання 1150-годдзя Полацка. На адкрыцці выступіў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк.

Вышыня помніка складае каля 5 метраў, скульптура адліта з бронзы і мае вышыню 3,5 метры. Дойлід Іаан, паказаны ў манаскім абліччы, прыціскае да грудзей сваё тварэнне — царкву, якую зрабіў па замове святой Ефрасінні.

Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:дойлід Іаан Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:2012 год у Беларусі Катэгорыя:Аэрапорт (жылы раён, Полацк) Катэгорыя:Вуліца Багдановіча (Полацк) Катэгорыя:Творы Аляксандра Шапо