Свята-Пакроўская царква́ — праваслаўны храм у Зблянах Лідскага раёна. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю рэгіянальнага значэння«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год. С. 241.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г.. Архітэктура Крыжова-купальны аднавежавы храм. Па падоўжнай планіровачнай восі размешчаны трох'ярусная званіца з купальным верхам і арачнай галерэяй, асноўны аб'ём з пяціграннай апсідай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе купал асноўнага аб'ёму, устаноўлены на васьмігранным светлавым барабане. Архітэктурны дэкор уключае прафіляваны карніз, ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі. Інтэр'ер У інтэр'еры светлавы барабан падтрымліваюць падпружныя аркі, перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні. Царква была вядома мясцовашанаваным абразом «Усіх гаротных радасць» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы»), якая, паводле падання, у 1640 г. была размешчана ў капліцы, адкуль перанесена ў новы храм..
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Лаўрэш Леанід. Прыход ў Зблянах // Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). С. 30-48. // на pawet.net Парафіяне Зблянскай грэка-каталіцкай цэрквы у 1829 г. // на pawet.net
Спасылкі
Катэгорыя:Збляны (Лідскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лідскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1900 год у Беларусі