Міхаіл Давыдавіч Шы́ла (, в. Оўзічы, цяпер , Брэсцкая вобласць —) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія М. Д. Шыла нарадзіўся ў вёсцы Оўзічы (зараз у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў, працаваў на торфапрадпремстве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па люты 1943 г. кіраваў камсамольскай падпольнай арганізацыяй у роднай вёсцы. З лютага 1943 г. партызан атрада імя С. Лазо партызанскай брыгады імя Молатава, дзейнічаўшай на тэрыторыі Пінскай вобласці. З 1944 г. у Чырвонай Арміі, на 1-м Беларускім і 3-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі, Германіі.
Камандзір кулямётнага разліку 447-га стралковага палка (397-я стралковая дывізія, 61-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы сяржант М. Шыла вызначыўся на тэрыторыі Польшчы 28.1.1945 г. пры адбіцці контратак праціўніка каля горада Шнайдэмюль (сучасны горад Піла) і 2.02.1945 г. у баі за населены пункт Рушэндорф (Русінава, на захад ад Піла).
Пасля вайны М. Д. Шыла працягваў службу ў Арміі, у 1946 годзе ў званні капітана звольнены ў запас. Працаваў загадчыкам цэнтральнай ашчаднай касы, пазней загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэнне ў горадзе Іванава. У 1948 годзе скончыў Пінскую партшколу. Пасля выхаду на пенсію М. Д. Шыла пераехаў у Пінск, дзе займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За вызваленне Варшавы» Медаль «За ўзяцце Берліна» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя ўзнагароды.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі 7 лет с именем Героя Советского Союза // Сайт ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Пiнска»
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны